Get Mystery Box with random crypto!

г.Бабруйск, Магілёўская вобл., Рэспубліка Беларусь. У гэты шэ | Невядомая Беларусь

г.Бабруйск, Магілёўская вобл., Рэспубліка Беларусь.

У гэты шэры й мокры дзень адкрыла для сябе Магілёўскую вобласьць з пылаючага восеньскімі фарбамі Бабруйска.

Першыя ўражаньні былі такімі ж яскравымі, як і безьліч каштанаў і ліп, пад кронамі якіх скрозь шолах лісьця шпацыравалі мы 7 з паловай гадзін.

Магу сказаць, што гэты горад можна лічыць годным, бо:
Божа, колькі ж там дрэваў, кустоў, травы! Гэта, напэўна, самы зялёны горад, які мне даводзілася бачыць! Я павізгівала ад шчасьця каля кожнага залёнага плота ўздоўж дарогі;
Захванасьць архітэктурнай частцы можна, напэўна, параўнаць з Гародняй;
Ёсьць кавярні, бары й рэстараны, якія прыемна завітаць (прынамсі, кафе-рэстаран @histoire_bobruisk - месца, дзе прыемна адпачыць пасьля шпацыру (на жаль, там дазволена паліць унутры, таму трэба гэта ўлічваць);
Шмат сквераў, паркаў і алей, ёсьць тралейбусы (экалягічны транспарт), зьезды пад каляскі й ровары, цікавыя муралы.