Get Mystery Box with random crypto!

Варшава: акцыі і падзеі ад АК і ОМ

Лагатып тэлеграм-канала belakcyji — Варшава: акцыі і падзеі ад АК і ОМ В
Лагатып тэлеграм-канала belakcyji — Варшава: акцыі і падзеі ад АК і ОМ
Адрас канала: @belakcyji
Катэгорыі: Продажы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 494
Апісанне з канала

Інфармацыя пра ўсе беларускія падзеі Варшавы і толькі гэта. І не кажыце, што не ведалі.

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2022-03-25 20:21:07 В выходные пройдёт две экскурсии по выставкам на русском языке :

В субботу в галерее Promocyjna (Rynek Starego Miasta 2) в 13:00 в рамках выставки «Пограничье» польского фотографа Кароля Григорука. Подробности: https://fb.me/e/1B8hvf0Wd

В воскресенье в музее современного искусства (ul. Wybrzeże Kościuszkowskie 22) в 16:00 в рамках выставки «Кто напишет историю слез?». Вход по обычным билетам на экспозицию. Подробности: https://www.instagram.com/p/Cbh2VZBoVH-/?utm_medium=copy_link

Обе экскурсии проводит Ольга Мжельская, арт-менеджер и куратор из Беларуси
723 views17:21
Адкрыць / каментаваць
2022-03-24 22:38:57 Дзень волі. За нашу і вашу свабоду! #BelarusWithUkraine

25-26 сакавіка беларусы ва усім свеце будуць шырока адзначаць Дзень Волі, галоўнае нацыянальнае свята.

25 сакавіка 1918 года была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка - першая нацыянальная дзяржава, дзе афіцыйнымі сімваламі былі бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”.

Дзень Волі ў 2022 годзе прыпадае на той час, калі працягваецца акупацыя і рэпрэсіі ў Беларусі і ідзе вайна ва Украіне. Таму поруч з беларускімі артыстамі на многіх пляцоўках зайграюць і заспяваюць украінцы, а сродкі ад продажу квіткоў будуць скіраваныя на дапамогу Украіне.

Таксама ладзіцца вялікі збор сродкаў для абаронцаў Украіны

Ініцыятыва #BelarusWithUkraine падрыхтавала расклад-афішу беларускіх канцэртаў, маршаў, імпрэзаў, дзе святкаванне Дня Волі будзе паяднана з памкненнем падтрымаць народ Украіны

25 сакавіка. Вільня. 18:30
Віленская гарадская Ратуша, Didžioji g. 31

Канцэрт "ДЗЕНЬ ВОЛІ. За нашу і вашу свабоду!"
Квіткі
Онлайн-трансляцыя

На канцэрце прагучаць сакральныя народныя песні і ваярскія маршы геаграфічнага і гістарычнага чатырохкутніка Беларусь-Літва-Польшча-Украіна, каб засведчыць, што нашы краіны яднаюцца і разам супрацьстаяць агульнаму ворагу.

Бяруць удзел:
Інтэрнацыянальны мужчынскі хор UNIA (мастацкі кіраўнік - Павел Гонца) LT, BY, UA
Маргарыта Ляўчук (сапрана) BY
Маіна Валеніс (сапрана) UA
Даша Мароз (фартэпіяна) BY

Усе сродкі ад продажу квіткоў пойдуць на дапамогу абаронцам Украіны.

25 сакавіка. Варшава. 20:00
Беларускі Моладзевы Хаб, Plac Konstytucji, 6

Канцэрт "ЗА ВАШУ ВОЛЮ І НАШУ"
Граюць і спяваюць:
Warsaw Freedom orchestra
Украінскі хор Bazyleus
Lity Taler
Вядоўца - Міша Зуй

Квіткі (колькасць месцаў абмежаваная).
Онлайн-трансляцыя (плануецца).
Усе сабраныя сродкі пойдуць у падтрымку Украіны.

25 сакавіка. Варшава. 18:00
Oleandrów 6 (дамафон 2)

Дзень Волі ў Цэнтры беларускай салідарнасці
У праграме:
Лекцыі беларускіх гісторыкаў і адкрытая дыскусія па гісторыі БНР
Выстава, прысвечаная Дню Волі
Пачастунак для нашых гасцей

25 сакавіка. Беласток. 18.00
Беластоцкі тэатр лялек Kalinowskiego, 1

Дзень Волі - За нашу і вашу свабоду
Выступаюць:
Вольны хор
NaviBand
Зміцер Вайцюшкевіч

Онлайн-трансляцыя i на хвалях Беларускага Радыё Рацыя 98,1 FM i 99,2

25 сакавіка. Уроцлаў 19.00
Stary Klasztor Purkyniego 1

“Беларусы салідарныя з Украінай” - канцэрт
Выступаюць:
Volski
Znich
Strachy na lachy

Квіткі (49-100 pln)
Даходы ад канцэрту пойдуць на дапамогу ўкраінскім уцекачам.

25 сакавіка. Тэль-Авіў 20.00 (дзверы 19.00)
“Jelsomino и Друзья”, Карлібах, 3

Дабрачынны канцэрт да Дня Волі
Граюць і спяваюць:
Ань Хітрык і Сяргей Рудзеня
Ірэна Катвіцкая
“Сектор”
"Хроники Агаши"
Parkovka

Сродкі, сабраныя падчас канцэрта, пойдуць на дапамогу Украіне і беларускім палітвязням.

26 сакавіка. Варшава 14:00
Pl. Konstytucji 6

Вялікі ўрачысты марш. З удзелам Святланы Ціханоўскай
Марш пачнецца з мітынгу на пляцы Канстытуцыі і пройдзе вуліцамі Варшавы!

Мы яшчэ раз голасна сцвердзім, што беларусы супраць вайны ва Украіне. Мы зноў заявім: Лукашэнка і Пуцін - дыктатары, якіх не падтрымлівае беларускі народ!

26 сакавіка. Варшава 19.00
Beer Station Centrum, Lwowska, 17

Канцэрт
Будуць граць і спяваць:
Аляксандр Памідораў
Юры Стыльскі (Дай Дарогу)
Алесь Дзянісаў (Dzieciuki)
Botanic Projekt

Квіткі:
30 зл - па папярэдняй рэгістрацыі
40 зл - у дзень канцэрту (аплата на ўваходзе наяўнымі)
ЗБОР У ПАДТРЫМКУ УКРАІНЫ!

26 сакавіка. Вільня 20.00 (19.00 дзверы)
TEATR MUZYCZNY KLUB "LEGENDOS", Kalvarijų g. 85

Дабрачынны канцэрт гурта “Разбітае сэрца пацана”
Уваход 10 eur
Атрыманыя сродкі пайдуць на падтрымку Украіны.
Лідары РСП жылі ў Кіеве і ў Ірпені. Сёння гэта гарачыя кропкі, дзе кожны дзень трывае барацьба са злом.
576 views19:38
Адкрыць / каментаваць
2022-03-23 23:23:21 ​​ Запрашаем адзначыць Дзень Волі разам з ЦБС!

Дзень Волі – сапраўднае свята кожнага беларуса. 25 сакавіка 1918 году нашыя продкі абвесцілі незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Праз 104 гадоў ад гэтай ключавой для нашай гісторыі даты мы збярэмся разам з вамі, каб прыгадаць аб тых падзеях, пабыць у коле сяброў і паплечнікаў, а таксама добра правесці час!

Калі: 25 сакавіка, 18:00.
Дзе: Варшава, Oleandrów 6 (дамафон 2)

У праграме:
Лекцыі беларускіх гісторыкаў і адкрытая дыскусія па гісторыі БНР
Выстава, прысвечаная Дню Волі
Пачастунак для нашых гасцей

Зладзім свята разам! Жыве Беларусь!
376 views20:23
Адкрыць / каментаваць
2022-03-22 21:41:32
469 views18:41
Адкрыць / каментаваць
2022-03-22 21:41:26
466 views18:41
Адкрыць / каментаваць
2022-03-22 12:11:23 ​​ Святлана Ціханоўская на маршы да Дня Волі ў Варшаве!

Сябры, маем для вас цудоўныя навіны! На чале вялізнай калоны беларусаў, якія разам будуць крочыць маршам па цэнтру Варшавы, пройдзе нацыянальная лідарка Беларусі – Святлана Ціханоўская! Раскажыце аб гэтай навіне ўсім сябрам і далучайцеся да мерапрыемства!

Калі? 26 сакавіка, 14:00
Месца збору? Pl. Konstytucji 6, Warszawa

Запрашаем вас далучыцца да агульнага святкавання аднаго з галоўных святаў сапраўднага беларуса – Дня Волі.
Мы былі вымушаны пакінуць сваю Радзіму, але гэта не значыць, што мы пакінулі нашыя традыцыі і гісторыю.

26 сакавіка мы запрашаем усіх беларусаў Варшавы далучыцца да магутнага маршу. Пакуль нашыя сябры і родныя не маюць такой магчымасці ў Беларусі, мы яшчэ раз засведчым перад усімі суседзямі тое, што наш народ супраць нелегітымных дыктатараў і ніякім чынам не падтрымлівае вайну, развязаную Пуціным супраць Украіны.

Падпісацца на канал Цэнтра Беларускай Салідарнасці
332 views09:11
Адкрыць / каментаваць
2022-03-21 15:53:47
25 сакавіка. "Дзень волі: за нашу і вашу свабоду"
Вольны хор, Зьміцер Вайцюшкевіч, NaviBand
Канцэрт Салідарнасьці з Украінай у Беластоку
Глядзіце анлайн трансляцыю на YouTube-канале Вольнага хору а 20 гадзіне па мінскім часе:

462 views12:53
Адкрыць / каментаваць
2022-03-21 14:48:59
681 views11:48
Адкрыць / каментаваць
2022-03-06 19:27:15
Неабыякавыя беларусы з розных ініцыятываў пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай запусцілі кампанію #BelarusWithUkraine

Беларусь - не рэжым Лукашэнкі. Рэжым Лукашэнкі - не Беларусь.

Беларусы - раскіданыя па свеце, пацярпелыя за сваё меркаванне, асуджаныя на гады турмы - не хаўруснікі злачыннай улады.

Мы - супраць вайны і робім усё магчымае, каб дапамагчы ўкраінцам!

Мы раскажам, як беларусы валанцёраць на мяжы, дапамагаюць бежанцам, ідуць дабраахвотнікамі ва ўкраінскае войска, выходзяць на антывенныя мітынгі пад пагрозай турэмных тэрмінаў, вядуць рэйкавую вайну, робяць кібератакі і сочаць за перамяшчэннямі расійскай тэхнікі па Беларусі.

BelarusWithUkraine - гэта інфармацыя пра беларускую дапамогу ўкраінцам. Яна ёсць, яна розная. Наша задача - зрабіць яе бачнай. Для ўкраінцаў, сусветнай супольнасці і саміх беларусаў.

Падпісвайцеся на нашыя сацсеткі, распаўсюджвайце інфармацыю
Нам ёсць, што сказаць.

Instagram
Facebook
Twitter

#StandWithBelarus #StandWithUkraine
694 views16:27
Адкрыць / каментаваць
2022-03-05 22:20:22
634 views19:20
Адкрыць / каментаваць