Get Mystery Box with random crypto!

Варшава: акцыі і падзеі ад АК і ОМ

Лагатып тэлеграм-канала belakcyji — Варшава: акцыі і падзеі ад АК і ОМ В
Лагатып тэлеграм-канала belakcyji — Варшава: акцыі і падзеі ад АК і ОМ
Адрас канала: @belakcyji
Катэгорыі: Продажы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 494
Апісанне з канала

Інфармацыя пра ўсе беларускія падзеі Варшавы і толькі гэта. І не кажыце, што не ведалі.

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-06-30 12:28:31 «Вянок салідарнасці» - шматкультурны вечар паэзіі і музыкі
6 лiпеня
19:00
Музей сучаснага мастацтва на Вiсле.


У адно з самых містычных святаў славянскіх народаў - Купалле / Івана Купала / Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і Дом культуры Салідарнасці «Słonecznik» запрашаюць на паэтычны вечар салідарнасці. Час ачышчэння і абуджэння неверагодных сіл, момант, калі ўсё немагчымае становіцца магчымым.

Шаўк пялёсткаў кветак, пунсовае ззянне заходзячага сонца, трапятанне зорак, ведаючых таямніцы, шэпт вады, павевы ветру, шапаценне траў, галасы... галасы сяброўства, веры, кахання...

Запрашаем на тэрасы Музея на Вісле, каб паслухаць польскую, беларускую і ўкраінскую паэзію, пад гукі імправізацыйнай музыкі. Калі вам хацелася б, каб мікрафон таксама быў i вашым, мы раiм вам спантанна паўдзельнічаць у «адкрытым мікрафоне».

Няхай нашы галасы стануць спосабам знайсці чароўную кветку папараці, якая дапаможа вызваліць свет ад зла. Хай мары пра каханне, дабро і свабоду сёння ўвечары стануць прарочымі.

Музыка: Вераніка Лось, Пётр Мелех і Аляксей Варсоба.

Паэзію чытаюць: Марына Якубовіч, Ігар Шугалееў, Вольга Мжэльская, Тарас Гембік, Дамініка Ягело, Вераніка Лось, Дорыян Дабраміра Чапла і Паўло Лугавы.


https://artmuseum.pl/pl/wydarzenia/wianek-solidarnosci-wielokulturowy-wieczor-poezji-i-muzyki
251 viewsedited  09:28
Адкрыць / каментаваць
2022-06-30 12:28:28
242 views09:28
Адкрыць / каментаваць
2022-06-28 01:55:25
Калі на душы цяжка, важна размаўляць
Вы можаце атрымаць бясплатныя кансультацыі псіхолага па нумары +48880111406 (тэлеграм @cbshelp_psycholog) з 10:00 да 16:00 і па нумары +48880111722 (тэлеграм @cbshelp_psycholog1) з 12:00 да 18:00. Гарачая лінія працуе ў буднія дні.

Перадайце гэтую інфармацыю сваім знаёмым, якім можа быць патрэбная дапамога
Мы разам і мы справімся!
267 views22:55
Адкрыць / каментаваць
2022-06-25 09:20:25
25-га чэрвеня, а 16-й гадзіне запрашаем на тэатралізавана-фантастычныя заняткі «Дзівосныя падарожжы з Янкам Маўрам». Янка Маўр – першы беларускі пісьменнік, хто прыдумляў дзівосныя гісторыі з жыцця насельнікаў экзатычных краін, адпраўляў сваіх герояў у небяспечныя падарожжы ў Пекла, на Марс, у падводныя глыбіні. Небяспечныя сутыкненні з вялізарнымі васьміногамі, насельнікамі іншых планет, з акуламі і канібаламі. Усё гэта – на нашых суботніх занятках Васіля Дранько-Майсюка ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці. Чакаем на вас!
327 views06:20
Адкрыць / каментаваць
2022-05-21 02:41:55 ​​ Пляцем маскіровачную сетку для беларускіх добраахвотнікаў разам!

У гэту суботу мы зноўку будзем разам плесці маскіровачныя сеткі для нашых хлопцаў-дабраахвотнікаў, а таксама традыцыйна піць каву і гарбату.
Запрашаем усіх жадаючых беларусак!

З сабой варта прыносіць нешта салодкае да гарбаты, нажніцы, матэрыялы ці старую вопратку зялёнага альбо карычневага колераў. Да сустрэчы!

Калі: субота, 21 траўня, 14:00-18:00
Дзе: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Oleandrów 6/2
, Варшава
16 views23:41
Адкрыць / каментаваць
2022-05-17 14:46:33
Вольны Хор распачаў шэраг канцэртаў у падтрымку Украіны. Была падрыхтавана адмысловая праграма на украінскай мове. Нават у песнях адчуваецца нашая адзінасць! І мы спадзяемся, што слухачы таксама гэта зразумеюць.
Гэтыя канцэрты – сімвал таго, што: Мы – разам! Нас – многа! За намі перамога! Слава Украіне! Жыве Беларусь!
Першы канцэрт у Варшаве 20 мая а 19:00
Падпішыся на старонку Вольнага хору, каб даведацца болей: https://www.facebook.com/
Уваход вольны
Рэзервацыя месцаў па спасылцы: https://iframe326.biletyna.pl/event/sector/id/592075
135 views11:46
Адкрыць / каментаваць
2022-05-06 21:01:37
Дарагія мае,
Заўтра ўсіх ахвотных запрашаем на каву з сяброўкамі. Традыцыйна а 13. Хто плануе? Надвор’е спрыяе
99 views18:01
Адкрыць / каментаваць
2022-05-06 11:50:07
133 views08:50
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 19:19:21
Warsaw Freedom Orchestra i Heartbreaking Performance art-group wykonają koncert kompozytorów z okupowanych krajów.
Białoruscy i ukraińscy aktorzy z Teatru Powszechnego i Teatru Nowego w Warszawie przedstawią teksty noblistki w dziedzinie literatury Swiatłany Aleksijewicz.
/ bilet – 35 zł // online bezpłatnie /
Link do zakupu biletów: https://promkultury.pl/events/event/koncert-antywojenny/
130 views16:19
Адкрыць / каментаваць
2022-05-02 21:04:09 ​​ Канцэрт да свята Канстытуцыі 3 траўня!

3 траўня 1791 году ў Рэчы Паспалітай была прынятая першая ў Еўропе і другая ў свеце Канстытуцыя. Гэта падзея шырока адзначаецца ў Польшчы і займае пачэснае месца ў гістарычнай памяці жыхароў краіны.

З гэтай нагоды нашыя партнёры з фундацыі Polonia Union запрашаюць вас на святочную імпрэзу! Вас чакае кароткі гістарычны экскурс у падзею, канцэрт класічнай музыкі і цудоўная польская паэзія!

Калі: 3 траўня, 11:00
Дзе: Muzeum Niepodległości w Warszawie, Al. Solidarności 62. Уваход вольны!
109 views18:04
Адкрыць / каментаваць