Get Mystery Box with random crypto!

Варшава: акцыі і падзеі ад АК і ОМ

Лагатып тэлеграм-канала belakcyji — Варшава: акцыі і падзеі ад АК і ОМ В
Лагатып тэлеграм-канала belakcyji — Варшава: акцыі і падзеі ад АК і ОМ
Адрас канала: @belakcyji
Катэгорыі: Продажы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 494
Апісанне з канала

Інфармацыя пра ўсе беларускія падзеі Варшавы і толькі гэта. І не кажыце, што не ведалі.

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 9

2021-11-26 15:53:44 ​​ Дзень Салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Варшаве

Калі: 26 лістапада, 18:30
Дзе: Warszawa, ЦБС, Oleandrów 6/2

Прадстаўляем вам яшчэ аднаго спікера нашага мерапрыемства! Ёй стала актывістка студэнцкага руху Надзея Седун. Надзя раскажа вам аб палажэнні студэнтаў-палітвязняў, аб тым, як дасылаць лісты ў беларускія турмы з-за мяжы, а таксама іншых спосабах падтрымкі нашых аднадумцаў, якіх незаконна ўтрымлівае рэжым Лукашэнкі. Прыходзьце самі і вазьміце з сабой сяброў і блізкіх. Не забывайцеся пра меры па барацьбе з COVID-19.

Акрамя таго, у гэты вечар вас чакае выступ Юрыя Рававога з Рабочага Руху, а таксама музычныя госці: Пётр Клюеў і Паша Трыпуць. Пасля асноўнай часткі запрашаем вас на сумесны кінапрагляд.
176 views12:53
Адкрыць / каментаваць
2021-11-25 16:45:01 ​​ Музычныя госці Дня Салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Варшаве

Калі: 26 лістапада, 18:30
Дзе: Warszawa, ЦБС, Oleandrów 6/2

Прадстаўляем вам музычных гасцей нашага мерапрыемства! Імі сталі вядомы спявак і музыкант, удзельнік гурта ЛСП Пётр Клюеў і гітарыст бэндаў Volski, Крамбамбуля і The Superbullz Паша Трыпуць! Прыходзьце самі і вазьміце з сабой сяброў і блізкіх. Не забывайцеся пра меры па барацьбе з COVID-19.

Акрамя таго, у гэты вечар вас чакае выступ Юрыя Рававога з Рабочага Руху і актывісткі студэнцкага руху Надзеі Седун, якія падзеляцца сваім досведам дапамогі і падтрымкі палітвязняў у Беларусі. Пасля асноўнай часткі запрашаем вас на сумесны кінапрагляд.
151 views13:45
Адкрыць / каментаваць
2021-11-25 16:17:50 ​​ Запрашаем на адкрыццё выставы Наталлі Дораш у ЦБС!

Ужо заўтра, 25 лістапада а 18:00 распачне сваю працу фотавыстава Наталлі Дораш. «Карані» - гэта 70 яскравых здымкаў, натхнёных беларускімі вёсачкамі і ўсім тым, што мы ведаем з малых гадоў. Выстава з’яўляецца спробай захаваць успаміны аб нашых продках і гісторыі, а таксама адказвае на пытанне “хто мы?”

Адкрые выставу рэдактарка аднаго з самых лепшых рэгіянальных выданняў Беларусі Hrodna.Life Ірына Новік. Здымкі можна будзе пабачыць у ЦБС да 10 снежня, ад 10 да 18 гадзіны з панядзелку па пятніцу. Запрашаем!

Калі: 25 лістапада, 18:00.
Дзе: Warszawa, Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Oleandrów 6 офіс 2.
Уваход вольны! Не забывайцеся аб мерах па барацьбе з COVID-19.
123 views13:17
Адкрыць / каментаваць
2021-11-25 16:17:33
Szkic sceniczny „Nastia” w reżyserii białoruskiego artysty Jury Dzivakowa.

➤ kiedy: 3 i 4 grudnia (piątek i sobota) o godz. 18.00
➤ gdzie: Teatr Powszechny w Warszawie (Scena Mała), ul. Zamoyskiego 20

Po premierowym pokazie 3 grudnia odbędzie się debata o sytuacji artystów i społeczeństwa obywatelskiego w Białorusi.

Szkic sceniczny tworzą artyści z Białorusi, Polski oraz Ukrainy. Dwie grudniowe prezentacje odbywać się będą w języku rosyjskim z polskimi napisami. Część białoruskich twórców spektaklu po fali represji została zmuszona do opuszczenia swojej ojczyzny i obecnie przebywa w Warszawie na rezydencjach artystycznych w Teatrze Powszechnym oraz innych warszawskich teatrach.
więcej informacji i bilety: https://www.powszechny.com/spektakle/nastia,s1921.html

***

Szkic sceniczny realizowany w ramach projektu „Jesteśmy z Wami”, dzięki dofinansowaniu z budżetu m.st. Warszawy. Projekt wspiera ludzi kultury represjonowanych przez reżim Alaksandra Łukaszenki.
213 views13:17
Адкрыць / каментаваць
2021-11-25 14:12:32
Третье занятие школы анархизма - Критика капитализма
25.11
19:30
Kawiarnia ADA Puławska (ul. Puławska 37, Warszawa, Mokotów

"Легче представить конец мира, чем конец капитализма" - писал Марк Фишер. Почему? Действительно ли это лучшая система из всех возможных, или мы просто привыкли так думать?

На новом занятии Школы анархизма мы разберём, что такое капитализм и ответим на следующие вопросы:

Капитализм - это всего лишь экономическая система?
Как анархисты и анархистки относятся к собственности?
Почему капитализм это эксплуатация?
Стоит ли нам выступать против работы?

Ждём вас на занятии уже в этот четверг!
249 views11:12
Адкрыць / каментаваць
2021-11-25 11:42:41 ​​ Дзень Салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Варшаве!

Калі: 26 лістапада, 18:30
Дзе: Warszawa, ЦБС, Oleandrów 6/2

Сябры, заклікаем вас далучыцца да аб’яўленага офісам Святланы Ціханоўскай Дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі! Па дадзеных Вясны па стане на 24 лістапада ў нашай краіне ў турмах утрымліваецца 882 палітычных вязняў. Распачатыя тысячы крымінальных справаў. Працягваюцца масавыя парушэнні правоў чалавека.

У гэты дзень мы хацелі б паразмаўляць з вамі аб тым, як мы можам дапамагчы палітвязням, нават знаходзячыся за мяжой. Першы спікер мерапрыемства - лідар «Рабочага руху» Юрый Рававы, які падзеліцца сваім досведам дапамогі і падтрымкі палітвязняў у Беларусі. Акрамя таго, вас чакаюць музычныя госці, дыскусія і сумесны кінапрагляд. Запрашаем!
198 views08:42
Адкрыць / каментаваць
2021-11-23 20:39:49
Ужо 27 лістапада а 13-й гадзіне мы з Lavon Volski правядзем майстар-клас пры падтрымцы Unschooler.me, падчас якога разам з удзельнікамі будзем ствараць імправізаваны музычны гурт, напішам тэкст песьні і аранжаруем яго, а таксама распавядзем пра базавыя музычныя праграмы і асновы дыстрыбуцыі для музыкаў-пачаткоўцаў.

Запрашаем да ўдзелу падлеткаў ад 12 да 17 гадоў.
Занятак будзе дасяжны бясплатна па папярэднім запісе:
: https://bit.ly/3qMR3OK

Далучайцеся!
309 views17:39
Адкрыць / каментаваць
2021-11-23 20:00:27
328 views17:00
Адкрыць / каментаваць
2021-11-19 13:13:12 Прывітанне!
Мы доўга працавалі - і ўжо сення запрашаем ўсіх жадаючых на прэм’еру нашага перфарматыўнага спектакля Страйк - пра Беларусь, пра тое, як і калі нараджаецца ў кожным з нас пратэст і пра тое, на што кожны гатовы пайсці дзеля ввольнасці. Ад сення і да суботы ўключна а 19-00 па адрасу Jasna 10, апошні паказ у нядзелю а 16-00. З-за эпідэміялагічнай сітуацыі ўваход толькі з сертыфікатам прышчэпкі. Уваход вольны, папярэдняя рэгістрацыя па адрасу w.chinowska@strefawolnoslowa.pl , колькасць месц абмежаваная

https://fb.me/e/1b21gW1O7
230 views10:13
Адкрыць / каментаваць
2021-11-19 13:12:48
224 views10:12
Адкрыць / каментаваць