Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у пятніцу 20 мая 2022 г. у 17.00 у Музеі гісторыі тэатр | Арт Вандроўня

Сябры, у пятніцу 20 мая 2022 г. у 17.00 у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адбудзецца канцэрт “Прамяністыя спевы Станіслава Манюшкі”, прымеркаваны да 150-й гадавіны смерці кампазітара.

Запіс і дадатковая інфармацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/rnevC7ewhP6JHHm88

Новая праграма складзена з твораў кампазітара на словы А. Міцкевіча, Т. Зана, Я. Чачота, А. Адынца, Ю. Корсака, А. Ходзькі, Ю. Масальскага. Многія песні будуць прадстаўлены ў беларускіх перакладах упершыню. Творы прагучаць у выкананні саліста Вялікага тэатра оперы і балета РБ Юрыя Гарадзецкага (тэнар) і салісткі Белдзяржфілармоніі Галіны Сакольнік (мэца-сапрана). Партыя фартэпіяна і вядоўца канцэрта – кандыдат мастацтвазнаўства Святлена Немагай.

Перад канцэртам, а 16.30 адбудзецца кароткая экскурсія па музеі, з рэтраспекцыяй творчасці Станіслава Манюшкі і перыпетый яго мінскага жыцця.