Get Mystery Box with random crypto!

Літаральна адразу пасля Ночы музеяў запрашаю Вас 22 мая (нядзе | Арт Вандроўня

Літаральна адразу пасля Ночы музеяў запрашаю Вас 22 мая (нядзеля) на дзве вандроўкі па Мінску.
А 11-й гадзіне "Навыперадкі з конкай". Да 130 годдзя грамадскага транспарта - конкі. Паразмаўляем пра самыя незвычайныя прыгоды "дзядулі нашага метро", а таксама пра амнібусы і іншыя віды перасоўвання.
Сустракаю Вас а 11й гадзіне каля скульптуры "карэта" на плошчы Свабоды.

І ў 13.00 чакаю Вас на завяршальнай экскурсіі па выставе "Нябесная варта Беларусі" (ліштвы і абразы) у Чырвоным касцёле.
На наступным тыдні плануецца дэмантаж выставы.
Сустракаю Вас а 13-й гадзіне каля увахода у Чырвоны касцёл. Таксама дадаткова распавяду цікавосткі плошчы Незалежнасці.