Get Mystery Box with random crypto!

Шаноўнае спадарства, прапануем анонс на гэты тыдзень. На кожну | Арт Вандроўня

Шаноўнае спадарства, прапануем анонс на гэты тыдзень. На кожную падзею будзе яшчэ дадатковы анонс з напамінам

11.05, серада
19:00 "Містычны Менск" са Святланай Грышкевіч
Гарадскія легенды, таямніцы і прывіды напярэдадні пятніцы 13
Аглядная пляцоўка насупраць Свабоды, 8 (амбасада Грузіі)
~1,5 г.

12.05, чацвер
19:00 "Па вуліцы Магазіннай" з Таццянай Даўгач
Спазнаем вуліцу Кірава
пл. Прывакзальная, 5 (Галоўны ўваход)
~1,5 г.

15.05, нядзеля
14:00 "Шпацыр па Прылуках" з Надзеяй Палтаржыцкай
15 км ад Мінска - і трапляем у вельмі атмасфернае і маляўнічае месца.
Каля брамаў у парк палацу Чапскiх (праз дарогу ад прыпынка "Прылукі")
~2 г.

Нашыя дабрачынныя шпацыры, накіраваныя ў першую чаргу для знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнаваннем сваёй культуры і падтрымкі адно аднаго ў няпростыя часы.

Па сваім жаданні і магчымасцям, на прыканцы экскурсій вы можаце аддзячыць Набліжэнню.

Далучайцеся і запрашайце сяброў

Да сустрэчы. З падтрымкай, Набліжэнне