Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у суботу 7 траўня (мая) запрашаем Вас на навуковую ванд | Арт Вандроўня

Сябры, у суботу 7 траўня (мая) запрашаем Вас на навуковую вандроўку з вядомым гісторыкам і археолагам Алегам Дзярновічам, навуковым кіраўніком раскопак у Крэве, які распавядзе пра вынікі сваіх даследаванняў у рэгіёне.

Маршрут: Менск – Лоск – Крэва – Гальшаны – Ашмяны – Менск.

Запіс праз гугл-форму: https://forms.gle/yd98539MF5t7GCZu5

Нвуковае падарожжа па Усходняй Літве – краі, які яшчэ з Х ст. стаў тэрыторыяй балта-славянскіх кантактаў, а ў ХІІІ ст. з якога сыходзілі імпульсы ўтварэння новай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага. Многія выбітныя постаці і знатныя ў будучыні роды паходзілі з гэтай зямлі – князь Даўмонт, князі Гальшанскія, князі Свірскія.

Наведаем таксама ўласныя ўладанні Альгерда і Ягайлы. Мы збіраемся падарожнічаць па цікавых і запамянальным мясцінах, але будзем заставацца пераважна ў ХІІ—XIV ст. Калі вас вабяць не толькі замкі з баракальнымі інтэр’ерамі, але гарадзішчы, далучайцеся!