Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, віншуем з Днём роднай мовы і запрашаем на 3-хмесячны он | Арт Вандроўня

Сябры, віншуем з Днём роднай мовы і запрашаем на 3-хмесячны онлайн zoom курс гутарковай беларускай мовы з пісьменнікам і выкладчыкам Аляксеем Шэіным, які дапаможа беларусам перайсці на беларускую ды пачаць актыўна і свабодна карыстацца роднай мовай.

Курс разлічаны найперш на дарослых. Колькасць удзельнікаў абмежаваная!

У курсе плануецца 12 заняткаў, якія будуць праходзіць у фармаце групавога коўчынгу. Без складанай тэорыі, толькі актыўная практыка. Будуць хатнія заданні, якія натхняць вас размаўляць па-беларуску.

У выніку курсу ўдзельнікі атрымаюць лексічную базу, неабходную для камунікацыі па-беларуску на пабытовыя тэмы, а таксама досвед актыўнага беларускага маўлення.

Заняткі будуць праводзіцца па чацвяргах, пачынаючы з 11 сакавіка.

Час: з 19.30 да 21.00.

Для запісу на курс запоўніце, калі ласка, гэтую гугл-форму: https://forms.gle/jwxi75ke6n4rLx6Y9

Курс ладзіцца за ахвяраванні.