Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у суботу 9 красавіка запрашаем вас у арт-вандроўку 'Маг | Арт Вандроўня

Сябры, у суботу 9 красавіка запрашаем вас у арт-вандроўку "Магілёўскі праменад" з цудоўным магілёўскім экскурсаводам ды гісторыкам Алегам Дзьячковым. Вандроўка да 150-годдзя знакамітага мастака-пейзажыста Вітольда Каятанавіча Бялыніцкага-Бірулі.

Маршрут: Менск – Беразіно - Бялынічы – Княжыцы – Магілёў – Менск

Запіс праз гугл-форму: https://forms.gle/MdPfooGJd8AZDAYM7

У Беразіно мы паглядзім на сядзібу Патоцкіх — помнік архітэктуры класіцызму, пабудаваны ў першай палове XIX ст.

У Бялынічах наведаем нядаўна абноўлены раённы мастацкі музей імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.

У Княжыцах пабачым велічны помнік архітэктуры ў стылі віленскага барока колішні дамініканскі касцёл другой паловы 18 ст.

У самім Магілёве падчас вандроўкі мы пабудзем на Замкавай гары, легендарнай "Магілы льва" і Гандлёвай - Губернатарскай - Савецкай плошчы, пабачым палацы Георгія Каніскага, Станіслава Богуш-Сестранцэвіча, магілёўскі драмтэатр, размешчаны ў будынку 19 ст., велічны барочны касцёл Св.Станіслава ...