Get Mystery Box with random crypto!

Запрашаем на сусветны марафон «24 гадзіны беларускай мовы» Ця | Арт Вандроўня

Запрашаем на сусветны марафон
«24 гадзіны беларускай мовы»

Цягам сутак, пачынаючы з 7:00 (па Мінскім часе) 20 лютага і да 07:00
21 лютага, беларусы з усяго свету арганізуюць публічныя і прыватныя сустрэчы
для ўсіх жадаючых.

Але ўсё гэта па-беларуску! 24 гадзіны, без перапынкаў!

Мы робім гэты марафон, каб як мага больш людзей змаглі напярэдадні
і ў сусветны дзень Роднай Мовы пагаварыць, ці хаця б паслухаць нешта цікавае
для сябе па-беларуску. А таксама ў гэты дзень мы хочам паказаць, што беларуская мова становіцца Сусветнай. Што беларусы ёсць усюды
і яны не забываць сваіх каранёў.

Далучайцеся! Гаварыце! Знаёмцеся! Стварайце!

http://volnajamova.online/mova24