Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, запрашаем Вас у нядзелю ўвечары 26 сьнежня на атмасферн | Арт Вандроўня

Сябры, запрашаем Вас у нядзелю ўвечары 26 сьнежня на атмасферны калядны канцэрт пад гусьлі "Засьпявайма ўсе як адзін - дзень настаў Хрыстовых нарадзін!" з Алесем Чумаковым ды Тацьцянай Ячнай.


Канцэрт пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Кісялёва, 38.

Час: з 18.30 да 20.00 гадзіны

Удзел у канцэрце па запрашальніках за ахвараваньні

Запіс праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/eAWNMAB6q8WSyUWD8

Алесь Чумакоў - вядомы музыка-мультыінструменталіст, удзельнік легендарнага гурту Стары Ольса, які шмат год займаецца вырабам і папулярызацыяй гусьляў. Іх дуэт з Тацьцянай Ячнай утварыўся 3 гады таму акурат на Каляды. А 2 гады таму яны выдалі альбом еўрапейскіх калядных сьпеваў пад гуслі ў перакладах на беларускую мову "Вясёлых калядных святаў ад Дубліна да Дрысвятаў!", у які ўвайшлі найвядомейшыя прыгожыя Калядныя песні (Christmas Carols) па-беларуску ды пад беларускія гуслі.

А ў абноўленай праграме дуэту яшчэ больш калядных сьпеваў па-беларуску! Далучайцеся!