Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у нядзелю 19 снежня запрашаем вас на пешаходную вандроў | Арт Вандроўня

Сябры, у нядзелю 19 снежня запрашаем вас на пешаходную вандроўку да 130-гадовага юбілею Максіма Багдановіча "Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы... імя паэта" , прысвечаную дню народзінаў Максіма Багдановіча. Аўтар і вядоўца - гісторык, музейшчык і экскурсавод, арганізатар Фэста экскурсаводаў Павал Каралёў.

Падчас вандроўкі мы наведаем месца, дзе нарадзіўся Максім, дазнаемся пра Менск Багдановіча, пра сяброў паэта і яго паплечнікаў.

Пасля вандроўкі мы завітаем на экскурсію ў музей Багдановіча, дзе зараз працуе тэматычная юбілейная мастацка-дакументальная выстава "Пад знакам Страціма" да юбілею паэта.

Пачатак пешаходнай вандроўкі ў 10.30. Наведванне выставы 12.00 - 13.30. Рэгістрацыя і больш падрабязная інфармацыя праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/mrxGftvk2KKVrgz88