Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, калі ўжо пачалі задумвацца пра набыццё беларускамоўных | Арт Вандроўня

Сябры, калі ўжо пачалі задумвацца пра набыццё беларускамоўных календароў на наступны 2022-гі год, хацелі б парэкамендаваць каляндар “Менск: горад і сонца” – гэта стары Менск вачыма мастачкі Марыі Каралёвай. Аўтарскія акварэльныя ілюстрацыі і ўкладанне.

ПЕРАДЗАМОВА: https://tn.by/product/miensk-horad-i-sonca-2022-na-spruzynie-a3/?fbclid=IwAR0eHUDLP40o2PBRC3ldrOPbQFAgJuZB-Oc0bHfLxHpQSLQ6JI8aWOlPoDw
Увага: каляндар будзе ў наяўнасці пасля 15 снежня. Апошнія дні, каб перадзамовіць!

Даты, улучаныя ў каляндар, адлюстроўваюць найбольш важныя падзеі і розныя цікавінкі з гісторыі Менска.

Нагадаем, што яшчэ адзін падарунак сабе Вы можаце зрабіць, замовіўшы прагляд запісаў найцікавейшага цыклу з 4-х онлайн zoom-лекцыяў Марыі Каралёвай (якая ёсць яшчэ і магістаркай мастацтвазнаўства) па гісторыі выяўленчага мастацтва "У пошуках перспектывы": https://forms.gle/Qm4rWi7NniHKnpQ28