Get Mystery Box with random crypto!

Шаноўнае спадарства. У гэту нядзелю (12 снежня) зноў хачу заві | Арт Вандроўня

Шаноўнае спадарства.
У гэту нядзелю (12 снежня) зноў хачу завітаць на выставу "Нябёсная варта Беларусі" (якая працуе у Чырвоным касцёле).
Калі ў Вас ёсць жаданне наведаць выставу, то далучайцеся. Распавяду пра яе, паглядзім цікавая абразы (іконы) і ліштвы.
Апроч таго, распавяду пра цікавосткі на плошчы Незалежнасці (кароткая будзе экскурсія па плошчы).

Сустракаю у 13.00 каля ўвахода ў Чырвоны касцёл.
Усё гэта бясплатна.
Але калі хто захоча дапамагчы праекту Куфар старажытнасьцяў, то можна будзе у канцы нешта ахвяраваць (але тое па жаданні).
Ваша дапамога вельмі карысная для праекта. Дапамагае ўратаваць беларускую спадчыну.

Ну і канешне, для натхнення некаторыя выявы з выставы і прыгожыя выгляды рознага часу на Чырвоны касцёл.

Завітвайце і не забывайце маскі.