Get Mystery Box with random crypto!

У гэтую нядзелю 12 снежня экскурсаводка Святлана Грышкевіч зап | Арт Вандроўня

У гэтую нядзелю 12 снежня экскурсаводка Святлана Грышкевіч запрашае Вас на шпацыр па самым цэнтры горада, які прасякнуты гісторыямі любві і кахання . Пагаворым пра вядомых беларускіх дзеячоў, паэтаў, музыкаў. Даведаемся пра шчаслівыя, узаемныя і безадказныя, легендарныя і сучасныя стасункі, у якіх не апошнюю ролю адыграў наш горад. І, вядома ж, паглядзім на Менск іншымі , закаханымі вачыма.

Далучайцеся, апранайцеся цёпла і запрашайце сяброў!

Святлана Грышкевіч
12.12 (нядзеля)
15:30
Па запісе
За ахвяраванні. Вы самі вызначаеце суму падзякі экскурсаводу і арганізатарам.
Запіс па спасылцы https://clck.ru/ZDkwc
Увага! У сувязі з надвор‘ем экскурсія адбудзецца пры пацверджанні пэўнага мінімуму ўдзельнікаў. Усе зарэгістраваныя вандроўнікі абавязкова будуць папярэджаны ранкам нядзелі пра пацвярджэнне/перанос экскурсіі.