Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у суботу 18 снежня Фонд Еўфрасінні Полацкай супольна з | Арт Вандроўня

Сябры, у суботу 18 снежня Фонд Еўфрасінні Полацкай супольна з Арт Вандроўняй запрашаюць на вандроўку ў межах беларусказнаўчага курсу "Беларусь- Terra incognita". Прапануем Вам далучыцца да перадкаляднага аўтарскага падарожжа па шляхецкіх сядзібах Меншчыны “Ракаўскае Менскае кола. У прадчуванні”, аўтарам і нязменным вядоўцам якой з'яўляецца гісторык, музейшчык, экскрусавод Павел Каралёў.

У межах вандроўкі ў Ракаве адбудзецца сустрэча з а. Сергіем Лепіным, а таксама наведванне прыватнага музея-Арт-галерэі Фелікса Янушкевіча і канцэрта "У прадчуванні" у ягоным прыватным канцэрт-холе. У канцэрце салістаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі прагучаць духавыя трыа і квартэты Моцарта, Жадэна, Спайса і Кёклена.

Маршрут: Менск – Новае Поле - гара Святая (Дзяржынская) – Волма – Ракаў – Менск.

Запіс праз гугл-форму: https://forms.gle/FJeLTxEv6JpyZNB47

Уся дадатковая інфармацыя: 8-044-5386283 (Валерыя), 8-025-5458430 (viber), @liusterka (telergam)