Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у панядзелак 13 снежня запрашаем Вас у Нацыянальны маст | Арт Вандроўня

Сябры, у панядзелак 13 снежня запрашаем Вас у Нацыянальны мастацкі музей на апошнюю куратарскую экскурсію Змітра Моніча па выставе, прысвечанай 100-годдзю Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча - на закрыццё выставы.

Пачатак экскурсіі ў 17-00. Рэгістрацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/VvnZ66k26g81w2gZ7

Уваходныя білеты на выставу з экскурсіяй: 10.00 руб. (дарослыя)

У 2021 годзе адзначаецца сто год з дня заснавання Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча – першага беларускага нацыянальнага музея, які сваёй асноўнай мэтай ставіў збор, захаванне і папулярызацыю найперш беларускай гісторыі, культуры і мастацтва.

Выставачны праект мае на мэце рэпрэзентаваць (у межах сучасных беларускіх збораў) багатую і разнастайную калекцыю Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча. Экспазіцыйная прастора дае магчымасць пазнаёміцца з сакральным мастацтвам (іконы, скульптура, метал. абразкі і крыжы), беларускім жывапісам і графікай ХІХ – пач. ХХ ст., калекцыяй археалогі, этнаграфіі, нумізматыкі