Get Mystery Box with random crypto!

Шаноўнае спадарства. Хоць сёння цэлы дзень дождж, але заўтра ў | Арт Вандроўня

Шаноўнае спадарства. Хоць сёння цэлы дзень дождж, але заўтра ўдзень нібы будзе суха. Таму маю прапанову.
У гэту нядзелю (28 лістапада) хачу завітаць на выставу "Нябёсная варта Беларусі" (якая працуе у Чырвоным касцёле).
Калі ў Вас ёсць жаданне наведаць выставу, то далучайцеся. Распавяду пра яе, паглядзім цікавая абразы (іконы) і ліштвы.
Апроч таго, распавяду пра цікавосткі на плошчы Незалежнасці (кароткая будзе экскурсія па плошчы).

Сустракаю у 13.00 каля ўвахода ў Чырвоны касцёл.
Усё гэта бясплатна.
Але калі хто захоча дапамагчы праекту Куфар старажытнасьцяў, то можна будзе у канцы нешта ахвяраваць (але тое па жаданні).
Ваша дапамога вельмі карысная для праекта. Дапамагае ўратаваць беларускую спадчыну.

Завітвайце і не забывайце маскі.