Get Mystery Box with random crypto!

У чацвер 9 снежня запрашаем на лекцыю 'Гісторыя і культура габ | Арт Вандроўня

У чацвер 9 снежня запрашаем на лекцыю "Гісторыя і культура габрэяў у Беларусі: штэтлы, школы, ідыш, хасіды ды літвакі" з мастаком-рэстаўратарам, беларускім ідышыстам, складальнікам ідыш-беларускага слоўніку Алесем Астравухам.

Запіс праз гугл-форму: https://forms.gle/3Vn8yNY9qtEyB2eb7

Як і калі Майсеева племя апынулася ў на нашых землях? Прывілей князя Вітаўта берасцейскім габрэям.

Каго ў ВКЛ называлі літвакамі? Паўночны Ерусалім і віленскі Гаон.

Чаму ў 19 ст. ў беларускіх гарадах большасць насельніцтва складалі габрэі? “Черта постоянной еврейской оседлости" Кацярыны ІІ

Што такое штэтл? Мястэчка - беларускі Бабілон.

І на якой мове да сярэдзіны 20 ст. размаўлялі ў нашых мястэчках, асабліва ў гандлёвыя дні? Матчына мова і мамэ-лошн.

Напрыканцы ІДЫШ-МАЙСТАР-КЛАС па напісанні свайго імя літарамі алефбэйс - габрэйскага алфавіту. А таксама вы пачуеце ды зможаце вывучыць троху спеваў на ідыш.

Лекцыя адбудзецца па адрасе: Мінск, вул. Кісялёва, 38. Пачатак у 18-30