Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у аўторак 30 лістапада запрашаем вас на чарговую сьпеўн | Арт Вандроўня

Сябры, у аўторак 30 лістапада запрашаем вас на чарговую сьпеўную-zoom сустрэчу "Дзе мой край?" з Сержуком Сокалавым-Воюшам ды Тацянай Грыневіч. Гэтым разам сустрэча прысьвечаная легендарнаму пісьменьніку ды паэту Уладзіміру Караткевічу, 91-шы дзень народзінаў якога адзначаецца 26 лістапада, а таксама Дню Герояў, што адзначаецца 27 лістапада.

Пачатак мерапрыемства ў 20-00!

Запіс праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/f6Pe5UNS2EdhNdS8A

Запрашаем у гэты вечар узгадаць разам творчасьць, вершы ды сьпевы на вершы Караткевіча, яго значэньне для Беларусі, зь вядомым беларускім бардам, журналістам, пісьменьнікам, перакладчыкам Сержуком Сокалавым-Воюшам, які асабіста быў знаёмы з Ларысай Антонаўнай, і са сьпявачкай Тацьцянай Грыневіч, першай скрыпкай беларускіх плошчаў і маршаў 2020-га.

Таксама здагадаем пра Дзень Герояў, які традыцыйна адзначаецца ў лістападзе. Плануецца некалькі запрошаных гасьцёў, імёны якіх пакуль не анансуем.