Get Mystery Box with random crypto!

У гэтую суботу 27 лістапада а 14:00 запрашаем вас пазнаёміцца | Арт Вандроўня

У гэтую суботу 27 лістапада а 14:00 запрашаем вас пазнаёміцца з Мінскам на экскурсіі «Горад-прывід: у пошуках (не)страчанай спадчыны» з Таццянай Даўгач.

Наш Менск вельмі круты! Але якім бы ён быў, калі б не шматлікія перабудовы, разбурэнні, войны, пажары, ды, часам, неахайнае стаўленне да архітэктурнай спадчыны? Паспрабуем уявіць гэта падчас экскурсіі.

Акрамя гэтага абяцаем расказаць:
- Якімі былі на смак знакамітыя «сапежанкі»;
- Дзе ў Мінску парушалі «сухі закон»;
- Які будынак напачатку ХХ ст. лічыўся найстарэйшым у горадзе;
- І шмат іншых цікавостак!

Працягласць: 2 гадзіны

Вандроўка праводзіцца за ахвяраванні. Вы самі вызначаеце суму падзякі экскурсаводу і арганізатарам. Загадзя ўдзячныя за Вашую падтрымку!

Сустракаемся ў суботу 27 лістапада а 14:00 на вул. Савецкая, 7 (Насупраць уваходу ў мінфін).

Запіс па спасылцы https://clck.ru/YyXHh