Get Mystery Box with random crypto!

Запрашаем вас у гэтую пятніцу 26 лістапада а 19:00 пазнаёміцца | Арт Вандроўня

Запрашаем вас у гэтую пятніцу 26 лістапада а 19:00 пазнаёміцца з "Містычным Менскам" са Святланай Грышкевіч.

Будзем размаўляць пра легенды і прывідаў, загадкі і цуды. І гэта ў самым сэрцы Менска!

Пасля шпацыру вы дакладна будзеце ведаць:
• Хто такая менская князёўна і як яна ўплывае на наш горад па гэты дзень;
• Дзе шукаць менскіх прывідаў і чаму іх не варта баяцца;
• Як пазбавіцца ад эпідэміі (вельмі актуальна ў апошні год!);
• Чаму лепш не хадзіць ля Свіслачы ў цёмныя часы;
• Куды ісці, каб праверыць словы на сумленнасць
• ды іншыя цікавосткі.

Працягласць: 1,5 гадзіны
Пачатак на агляднай пляцоўцы побач з сувенірным аўтобусам насупраць грузінскай амбасады (пл. Свабоды, 8)

Вандроўка праводзіцца за ахвяраванні. Вы самі вызначаеце суму падзякі экскурсаводу і арганізатарам. Загадзя ўдзячныя за Вашую падтрымку!

Запісацца на вандроўку можна па спасылцы https://clck.ru/Yy6JB

Да сустрэчы!