Get Mystery Box with random crypto!

Як стварыць персаналізаваную стужку кантэнту. Частка 1 Мы вед | adu.place

Як стварыць персаналізаваную стужку кантэнту. Частка 1

Мы ведаем, як лёгка згубіцца ў тысячы крыніц інфармацыі на дзясятках розных платформаў. Хочам распавесці пра адно з рашэнняў гэтай праблемы — RSS. Гэта простая храналагічная стужка кантэнту з абсалютна розных крыніц. Дзякуючы ёй, вы маеце ўвесь кантэнт у адным месцы і не марнуеце час на ручную праверку кожнай крыніцы

Наш сябар Мікола даўно наладжвае сабе такую стужку праз сэрвіс Feedly, і разам з ім мы падрыхтавалі для вас гайд, як гэта зрабіць самім. Першая частка базавая — пра інтэрфэйс Feedly ды як дадаць сайты і YouTube-каналы ў стужку

Для зручнасці зрабілі артыкул на telegra.рh, чытайце па спасылцы

На наступным тыдні чакайце другую частку, дзе мы распавядзем, як бясплатна дадаваць у Feedly стужкі тэлеграм-каналаў, твітар-акаўнтаў і сайтаў, з якімі сэрвіс не працуе. А пакуль што адпачываем, усім добрых выходных!

Калі ёсць пытанні ці прапановы па тэме, пішыце @aduplace_bot, абмяркуем