Get Mystery Box with random crypto!

Адукацыя вяртаецца! Цяпер мы будзем звацца adu.рlace і ўсміхац | adu.place

Адукацыя вяртаецца! Цяпер мы будзем звацца adu.рlace і ўсміхацца вам на аватарцы

Звярнулі ўвагу, што мы зноў публікуем адукацыйныя магчымасці? Гэта была падрыхтоўка — цяпер мы гатовыя аб’явіць, што вяртаемся! З новай камандай, лагатыпам, назвай і абноўленымі сацсеткамі. І гэта толькі пачатак!

Пакуль што мы актыўныя ў Telegram, Facebook і VK, дзе будзем публікаваць шмат якасных адукацыйных магчымасцяў і кантэнт для самаразвіцця. Далей вас чакаюць абноўленыя інстаграм і паштовая рассылка, а пазней — новы сайт. І гэта далёка не ўсё

Мы распавядзем вам усе падрабязнасці ў працэсе, а гэты пост хочам прысвяціць нашай ідэі.

Чаму мы гэта робім

Мы ўпэўненыя, што ў наш час кожны і кожная можа атрымаць сучасныя веды і досвед, развіць якія заўгодна скілы і вывучыць любую мову. Праграмаў і магчымасцяў для гэтага існуе незлічоная колькасць, але часам бывае цяжка знайсці штосьці менавіта пад сябе.

Мы хочам, каб маладыя беларусы і беларускі карысталіся гэтымі магчымасцямі, развіваліся, вандравалі, знаёміліся з крутымі людзьмі з усяго свету — і стваралі кам’юніці, дзяліліся досведам і парадамі з іншымі.

Наша мэта — дапамагчы вам знайсці магчымасці пад сябе, падрыхтаваць ідэальную заяўку, пракачаць веды і скілы і паглядзець на свет навокал, каб потым разам зрабіць Беларусь лепей. Мы будуем суполку аду-апантаных, бо калі навокал цябе свае людзі, жыць становіцца нашмат цікавей.

Ну што, прызнавайцеся, сумавалі па нас? Хутка ўбачымся зноў — новы пост ужо заўтра, а ў наступныя тыдні будзе яшчэ больш зваротаў ад каманды adu.рlace. Падпісвайцеся і распавядайце пра нас сябрам і сяброўкам, а па любых пытаннях пішыце @aduplace_bot