Get Mystery Box with random crypto!

​ Як змянілася жыццё выпускнікоў і выпускніц Школы маладых рэ | adu.place

Як змянілася жыццё выпускнікоў і выпускніц Школы маладых рэфарматараў, якая аб’явіла пра новы набор?

Цэнтр новых ідэй (ЦНІ) аб’явіў пра набор на чарговую Школу маладых рэфарматараў. Некалькі выпускніц распавялі @aduplace, што змянілася ў іх жыцці пасля Школы:

Кацярына Васілёнак (ШМР-2022): падавалася на праграму, бо хацела развівацца, каб дапамагаць Беларусі. Цяпер піша артыкулы для Піцбургскага ўніверсітэта (ЗША), запрошаная ў Еўрапейскі парламент як адна з прадстаўніц беларускага студэнцтва, удзельнічала ў іншых праграмах ад ЦНІ — Кейс-клубе ды Акадэміі новай беларускай дыпламатыі.

Лера Чыж (ШМР-2020): Праз ШМР знайшла не толькі цікавых людзей з крутымі ідэямі, але і блізкіх сяброў, з якімі разам арэндуе кватэру і распрацоўвае новыя праекты. Зараз Лера арганізоўвае адукацыйныя лекцыі ў некамерцыйнай арганізацыі і стажыруецца ў Менскай урбаністычнай платформе, дзе займаецца даследваннямі.

Наста Бекарава (ШМР-2020): Да Школы паспела правесці сваё мерапрыемства, але ўсё адбывалася хаатычна. ШМР адкрыла Насце свет грамадскага сектара і супольнасці маладых рэфарматараў і рэфарматарак — цяпер яна займаецца праектамі ў некалькіх НКА, а мінулай восенню арганізавала адукацыйны анлайн-курс па ўрбаністыцы.

Школа маладых рэфарматараў і рэфарматарак — гэта месяц анлайн-навучання з экспертамі ды эксперткамі, якія дапамогуць вам атрымаць новыя скілы, каб рабіць краіну лепей. А напрыканцы ў якасці выпускнога праекта вы зладзіце афлайн-івэнт!

Калі і дзе: 19.04 — 27.05, анлайн

Як падацца: запоўніць гугл-форму і пазначыць матывацыю да ўдзелу ў Школе. Адзінае патрабаванне — быць ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў і жадаць новых ведаў і досведу!

Дэдлайн: 15.04.2023

Яшчэ падрабязней пра Школу — на сайце праграмы