Get Mystery Box with random crypto!

Летняя школа журналістыкі і сацыякультурных даследванняў у Ням | adu.place

Летняя школа журналістыкі і сацыякультурных даследванняў у Нямеччыне

Пачаўся набор заявак на штогадовую летнюю школу ад Фонда Барыса Нямцова! Маладых медыйшчыкаў і медыйшчыц запрашаюць на два тыдні варкшопаў і нетворкінгу, каб развіваць журналісцкія навыкі, знаёміцца паміж сабой і далей запускаць медыяпраекты. У гэтым годзе на школе будуць абмяркоўваць, сярод іншага, журналісцкія раследванні і штучны інтэлект у медыя. Арганізатары пакрываюць усе выдаткі, мова камунікацыі — руская.

Калі і дзе: 16-29 ліпеня, Бохум, Нямеччына

Што трэба:

— Быць ва ўзросце 18+

— Вопыт у журналістыцы ці смежнай сферы (актывізм, даследванні і да т.п.) да трох гадоў, але гэта не абавязкова

— Канцэпт медыяпраекта

Як падацца: запоўніць анкету

Дэдлайн: 21.04.2023 у 23:59 CET

Перад падачай ўважліва чытайце патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак і іх канцэпцый праектаў