Get Mystery Box with random crypto!

Моладзевы саміт па лічбавай камунікацыі у Берліне 26-29 чэрве | adu.place

Моладзевы саміт па лічбавай камунікацыі у Берліне

26-29 чэрвеня адбудзецца Berlin Youth Summit, галоўная тэма якога — лічбавая камунікацыя і новыя медыя. 70 удзельнікаў і ўдзельніц чакаюць экскурсія па горадзе, варкшопы па цэлым спісе тэмаў ды ідэяфон (ідэя + марафон)

Для ўдзелу трэба быць ва ўзросце 18-26 гадоў, ведаць ангельскую ды мець сувязь з тэмай лічбавай камунікацыі (напрыклад, быць блогерам ці журналістам, СММшчыкам і г.д.)

Як падацца: запоўніць заяўку на сайце. У ёй запытаюць пра вашу працу, сувязь з тэмамі саміта і як удзел дапаможа ў дасягненні доўгатэрміновых мэтаў

Дэдлайн: 15.04.2023, 23:59 CET

Усе падрабязнасці глядзіце на сайце праграмы. Звязацца з арганізатарамі і задаць пытанні можна праз спецыяльную форму