Get Mystery Box with random crypto!

12-дзённы моладзевы форум у Альпбаху (Аўстрыя) European Forum | adu.place

12-дзённы моладзевы форум у Альпбаху (Аўстрыя)

European Forum Alpbach прымае заяўкі на стыпендыю для ўдзела ў форуме. Падацца могуць маладыя людзі (18-30 год) з усяго свету, а арганізатары пакрыюць усе выдаткі.

Праграма ўключае мноства семінараў і дыскусій, нэтворкінг і прастору для новых ідэяў, кантактаў і рэфлексій. У форума няма канкрэтнай спецыялізацыі па сферы, на ім збіраюць усіх — ад артыстаў і журналістак да праграмістак і дата-саентыстаў. Каб вы разумелі маштаб, у мінулым годзе на форум прыехалі 3 800 удзельнікаў з сотні краінаў, з іх 600 чалавек па стыпендыі!

Калі і дзе: 19 жніўня — 2 верасня, вёска Альпбах у Аўстрыі

Што трэба падрыхтаваць (усё на ангельскай мове):

1. Матывацыйны ліст
2. Рэзюмэ
3. Пацверджанне валодання ангельскай мовай (TOEFL / IELTS і іншыя)
4. Дыплом, ці дадатак да яго, або пацверджанне, што недзе працуеце

Як падацца: запоўніць форму на сайце форума. Вынікі вы атрымаеце да канца траўня.

Дэдлайн: 31.03.2023 (уключна)

Падрабязнасці глядзіце на сайце, а з пытаннямі можна звярнуцца да арганізатараў па пошце scholarships@alpbach.org