Get Mystery Box with random crypto!

Стыпендыя на год жыцця і вучобы ў Інданэзіі Darmasiswa — праг | adu.place

Стыпендыя на год жыцця і вучобы ў Інданэзіі

Darmasiswa — праграма на год у Інданэзіі, якая дазваляе іншаземцам вывучаць мясцовую мову і культуру ў адным з універсітэтаў краіны. Дзяржава дае стыпендыю і дапамагае з адаптацыяй. Кандыдатам павінна быць 18-27 год. Мы аднойчы ўжо расказвалі пра досвед беларускі на гэтай праграме, зацаніце па спасылцы

Патрэбна шмат чаго падрыхтаваць (усё на ангельскай!), але яно таго варта:

1. Рэзюмэ
2. Медычны сэртыфікат (тут тлумачым, што за ён)
3. Пашпарт з тэрмінам дзеяння на як мінімум 1,5 гады з моманту падачы заяўкі
4. Рэкамендацыйны ліст з месца вучобы ці працы
5. Транскрыпт апошняй акадэмічнай даведкі (дыплома) і дадаткаў да яе
6. Сертыфікат аб веданні ангельскай мовы
7. Эсэ пра мэту вучобы ў Інданэзіі (максімум 500 слоў)
8. Відэа з матывацыяй падацца на праграму і як кандыдат ці кандыдатка будзе прасоўваць інданэзійскую культуру пасля вучобы (не больш за дзве хвіліны)

Як падацца: запоўніць заяўку на сайце. Далей вас чакае інтэрв’ю ў інданэзійскім пасольстве ў краіне, дзе вы жывяце, і рэзультаты адбору. Сама праграма пачнецца напрыканцы жніўня

Дэдлайн: 07.04.2023 (уключана)

Усе падрабязнасці: на сайце праграмы. З любымі пытаннямі можна звярнуцца да арганізатараў па пошце darmasiswa@kemdikbud.go.id. Калі вы хочаце паразмаўляць з выпускнікамі і выпускніцамі, напішыце нашаму боту, мы вас скантактуем