Get Mystery Box with random crypto!

Стажыроўка на 9 месяцаў у Японіі Вогненная адукацыйна-працоўн | adu.place

Стажыроўка на 9 месяцаў у Японіі

Вогненная адукацыйна-працоўная праграма ў Японіі! Падчас Awaji Youth Federation Fellowship вы будзеце навучацца ў сферах лідарства, праектнага менеджмэнту, бізнесу і маркетынгу. Больш за тое, вам на год дадуць персанальнага ментара, а падчас жыцця на выспе вы рэалізуеце свае праекты

Арганізатары пакрываюць усе выдаткі, акрамя падарожжа да Японіі ды з яе, і даюць штомесяцовую зарплату. Таксама вы атрымаеце зніжку на курсы японскай мовы

Калі і дзе: 9 месяцаў з верасня 2023, Авадзі, Японія

Што трэба:

— Ступень бакалаўра ці магістра

— Быць ва ўзросце паміж 24 і 30 гадамі

— Сертыфікат валодання ангельскай мовай

— Распрацаваная ідэя для праекта на выспе

Будзе плюсам: веданне японскай мовы, досвед удзелу ў AYF Global Community

Як падацца: зарэгістравацца на сайце, пасля чаго вы атрымаеце спасылку на форму для падачы заяўкі

Дэдлайн: 31.05.2023. Арганізатары разглядаюць заяўкі і да дэдлайну, таму чым раней падаяцеся, тым больш шанцаў прайсці ў наступны раўнд