Get Mystery Box with random crypto!

Блакітным небам ахінае глебу. Плывуць аблокі й недзе там высок | Zhubleny Lichtaryk

Блакітным небам ахінае глебу.
Плывуць аблокі й недзе там высока
клін жураўліны над маёй краінай.

Краінай вечнага сярэднявечча.

Дзе кожны мроіць пагуляць ў герояў,
не разумеючы належным чынам,
што мужным сэрцам не адбіць ўсе стрэлы.

Дзе кожны дбае не патрапіць ў рай
заўчасна, прагне датрываць да ранку.
Баюся, промням не прасякнуць кроны.

Дзе пошасьць шэрая у кожным шэрагу.
Закон мяча даводзіць да адчаю
усіх, хто не прымае гэтых правіл.

А сьвеціць сонца гэтак жа лагодна.
А птушкі хочуць прыляцець на поўнач.
І крык адзіны над усёй краінай -

краінай вечнага сярэднявечча -

мой.