Get Mystery Box with random crypto!

Паступова адсотак атруты ў паветры Дасягае зусім неймаверных л | Zhubleny Lichtaryk

Паступова адсотак атруты ў паветры
Дасягае зусім неймаверных лічбаў.
Нам было не складана заўважыць гэта,
Але вочы заплюшчыць было лягічней.

Наша цела ізноў звыкне ды адыдзе,
Наша цела ня будзе пратэставаць.
Калі тэрмін жыцьця скараціўся на тыдзень -
Мы нап'емся, скароцім яго на пяць.

Калі крыху боль адпускае косьці,
Значыць, зноў стаў вышэй балявы парог.
Так аднойчы прыйдзе да нас нехта ў госьці,
А паветра атруціць яго незнарок.

І тады на мяжы, дзе шукалі шчасьця,
Колкі дрот неўзабаве ўжо паўстае.
І старую таблічку "Ня лезь, бо лясьне"
Ты мяняеш на шыльду "Ня лезь - заб'е".