Get Mystery Box with random crypto!

VANDRVM

Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM V
Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM
Адрас канала: @vandrvm
Катэгорыі: Забаўкі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.48K
Апісанне з канала

"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!
Далучайцеся, вандруем цікава😉
Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 14

2022-07-15 09:25:46
263 views06:25
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 09:25:29 16.07 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "ПА БЕЛАРУСКАЙ АТЛАНТЫДЗЕ"!

Маршрут: Салтаны – Лебедзева – Талуі – Беніца – Залесьсе – Смаргонь – Крэва – Чухны – Лоск (≈350 км)

Мы пачнем наша падарожжа зь вёскі САЛТАНЫ, дзе цудам захаваўся найцікавы драўляны вятрак канца ХІХ ст., а пасьля ў ЛЕБЕДЗЕВЕ агледзім пекную гатычную пахавальную капліцу пачатку ХХ ст. У вёсцы ТАЛУІ нас чакае сустрэча са старажытным вязам, які расьце тут з XIV ст. і гэта самы стары вяз на тэрыторыі нашай краіны! Зусім побач знаходзіцца мястэчка БЕНІЦА, дзе стаіць найпрыгожы барочны касьцёл Найсьв. Тройцы (1704). Далей нас шлях скіроўваецца ў маёнтак Агінскіх у знакамітых «паўночных Атэнах» – ЗАЛЕСЬСІ, дзе мы агледзім шыкоўны палацава-паркавы комплекс пачатку ХІХ ст. СМАРГОНЬ сустрэне нас былым кальвінскім зборам XVI ст., а таксама помнікамі Франьцішку Багушэвічу і знакамітай смаргонскай мядзьвежай акадэміі. У КРЭВЕ падзівімся на знакаміты замак XIV ст. і прыдумаем сюжэт для прыгодніцкага серыялу, а ў блізкай вёсцы ЧУХНЫ нас чакае цікавы музей і выдатныя аўтарскія сувеніры! На прыканцы ж нашага падарожжа мы завітаем у старажытны ЛОСК, дзе пабачым велічнае гарадзішча, касьцёл Найсьв. Сэрца Езуса (1930) і таямнічую сядзібу на ўскрайку мястэчка…

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 85 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 80 руб. У кошт уваходзяць квіткі і экскурсійнае абслугоўваньне ў Залесьсі і Чухнах. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 16.07! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 20.00
322 views06:25
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 21:58:51
15.07 (пятніца) вас чакаюць "ТАЯМНІЦЫ КАМЯНІЦАЎ"!

Падчас гэтай вандроўкі паблукаем старымі вулачкамі і цікавымі гісторыямі.

Вас будуць чакаць Аляксандраўскі сквер (і куча яго цікавостак), легендарная прыбіральня (якой ужо няма), таямніцы дому афіцэраў (там пераблыталіся ўваходы!), рэдкі, нібы дыназаўр, менскі брук (ну вельмі рэдкі!), вееееееееееееееельмі доўгі завод (самі ў кроках памераеце) і схаваны помнік Кіраву (яго 90% менчукоў ня бачылі). Яшчэ вы пабываеце месцы, дзе да вайны быў іпадром (а ў 1913-м тут згулялі першы менскі футбольны матч), пачуеце пра славуты партызанскі парад (а колькі зь ім гісторый!) і апынецеся на старажытным паганскім капішчы (ходзяць чуткі, што працуе дагэтуль).

Маршрут: Аляксандраўскі сквер – вул. Янкі Купалы – вул. Першамайская – гатэль "Пекін"

Адлегласьць: 3273 крокі

Сустракаемся ў 19.00 ля фантану ў Аляксандраўскім скверы.
438 views18:58
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 21:57:59
434 views18:57
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 17:17:06
СЁНЬНЯ, 14.07 (чацьвер), вас чакае "ПРАСПЕКТ"!

Падчас гэтай вандроўкі мы будзем дасьледваць савецкі перыяд гісторыі і архітэктуры галоўнай вуліцы Менску.

Сучасны праспект быў амаль цалкам сфармаваны ў пасьляваенныя гады знакамітай архітэктурай сталінскага ампіру, але сустракаюцца і даваенны канструктывізм, і нават будынкі ў стылі мадэрн дарэвалюцыйнай пары. Мы пачнем нашу вандроўку з плошчы Перамогі, пройдзем каля дому-музею І зьезду РСДРП, пагутарым пра гісторыю цырку, агледзімся на Кастрычніцкай плошчы, пасьмяемся з захапляльнай гісторыі адкрыцьця ГУМу, разгадаем загадкі Галоўпаштамту, а яшчэ нас будзе чакаць плошча Незалежнасьці з Домам ураду і шматлікімі цікавымі гісторыямі.

Маршрут: пл. Перамогі – Кастрычніцкая пл. – пл. Незалежнасьці

Адлегласьць: 3722 крокі

Сустракаемся ў 19.00 на плошчы Перамогі ля рэстарацыі “Бярозка”.
566 views14:17
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 17:15:50
467 views14:15
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 17:15:47 29.10 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ"!

Маршрут: Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман (≈300 км)

"Na naszą generację wypadła zagłada naszych domów rodzinnych, ich archiwów, bibliotek, pamiątek kultury całych pokoleń" – Maria Czapska, "Europa w rodzinie. Czas odmieniony".

У ВОЎЧКАВІЧАХ наведаем магілу графіні Жазэфіны Гутэн-Чапскай і пабачым руіны касьцёлу Сэрца Езуса і Найсьв. Панны Марыі (1904). У ПРЫЛУКАХ пабачым гатычны палацык роду Чапскіх, а таксама парк, гаспадарчыя пабудовы і маляўнічую сажалку. Пабываем на самай высокай кропцы Беларусі (345 м!) – ГАРЫ СЬВЯТОЙ (Дзяржынская з 1958). У СТАНЬКАВЕ нас чакае родавы маёнтак Чапскіх – тут захаваліся манументальная ўязная брама, флігелі, гаспадарчыя пабудовы, альтанка і руіны таямнічай крыпты. УЗДА сустрэне нас… пірамідай! Збудаваная ў ХІХ стагодзьдзі з цэглы і бутавага каменю як родавая капліца-пахавальня Завішаў, яна і па сёньня выклівае зьдзіўленьне ў вандроўнікаў і безьліч пытаньняў у дасьледчыкаў! У КУХЦІЧАХ мы наведаем сядзібна-паркавы комплекс роду Завішаў – тут ацалелі флігелі, гаспадарчыя пабудовы і неверагодны кальвінскі збор XVI стагодзьдзя! У НАДНЁМАНЕ нас чакае найцікавы сядзібна-паркавы комплекс ХІХ ст., дзе знакаміты Якуб Наркевіч-Ёдка праводзіў вопыты па фізіцы і хіміі, эксперыментаваў з электрычнасьцю і адкрыў на тэрыторыі сядзібы санаторый, салярый і першую ў Беларусі метэаралагічную станцыю.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 65 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 60 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 29.10! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 08.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 20.00
462 views14:15
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 17:12:54
359 views14:12
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 17:12:51 22.10 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЭКСПРЭС ПАРЫЖ–ЛУЖКІ"!

Маршрут: Глыбокае – Удзела – Мосар – Парыж – Лужкі (≈500 км)

Імчыць наш цудоўны экспрэс па беларускіх дарогах! У ГЛЫБОКІМ пабачым калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 r., магілу барона Мюнхгаўзэна і помнік яму, а таксама Траецкі (1783) і Марыінскі (1654) касьцёлы. У мястэчку УДЗЕЛА агледзім барочны касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьв. Панны Марыі (1791) і кляштар францішканаў, а ў МОСАРЫ – класічны касьцёл Сьв. Ганны (1792), дэндрапарк і антыалкагольны музей. Мы пабачым ПАРЫЖ і не памрэм:) Тут вас чакаюць le магазін, парыжскі сельскі дом культуры, рака побач з сенам, Tour Eiffel і кафэшантан! На прыканцы ж вандроўкі мы пабываем у ЛУЖКАХ, дзе вы пабачыце сінагогу ХІХ ст., у якую хадзіў адраджальнік іўрыту Эліэзэр Бэн-Егуда, млын водны ХVIII ст. з самым прыгожым беларускім вадаспадам, фантастычны баракальны касьцёл Сьв. Міхала Арханёла (1756), напалеонаўскую капліцу 1812 року і шыкоўную сядзібу Плятэраў XVIII ст. з закінутым броварам.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 80 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 75 руб. У кошт уваходзіць наведваньне дэндрапарку ў Мосары. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 22.10! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 22.00
397 views14:12
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 16:26:59
437 views13:26
Адкрыць / каментаваць