Get Mystery Box with random crypto!

VANDRVM

Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM V
Лагатып тэлеграм-канала vandrvm — VANDRVM
Адрас канала: @vandrvm
Катэгорыі: Забаўкі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.48K
Апісанне з канала

"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!
Далучайцеся, вандруем цікава😉
Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 15

2022-07-14 16:26:56 15.10 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ"!

Маршрут: Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты – Солы – Жупраны – Нявесьцін камень (≈400 км)

У КРЭВЕ падзівімся на знакаміты замак і прыдумаем сцэнар для прыгодніцкага серыялу, у БАРУНАХ пабачым адзін з самых прыгожых вуніяцкіх храмаў Беларусі, у ГАЛЬШАНАХ будзем лавіць прывідаў, а ў ГЕРВЯТАХ будзем дзівіцца – настолькі неверагоднай вышыні і прыгажосьці там Траецкі касьцёл! У СОЛАХ у чарговы раз зьдзівімся, наколькі бязьмежнай можа быць чалавечая (і архітэктурная) фантазія, у ЖУПРАНАХ пабачым найпрыгожы Петрапаўлаўскі касьцёл, наведаем магілу Франьцішка Багушэвіча і пачытаем яго вершы, а ля НЯВЕСЬЦІНАГА КАМЯНЯ будзем прыстройваць нявест:)

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 65 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 60 руб. Наведваньне вежы гальшанскага замку па жаданьні самастойнае, у кошт не ўваходзіць. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 15.10! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 21.00
447 views13:26
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 15:53:28
471 views12:53
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 15:53:24 08.10 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДЗІВОСЫ БЕЛАРУСКАГА КРАЮ"!

Маршрут: Валожын – Вішнева – Адравонж – Дзясятнікі – Багданава – Сьвяты Дух – Ашмяны (≈280 км)

ВАЛОЖЫН – самы антычны горад Беларусі па сваёй архітэктуры, бо тут пануе класіцызм! Касьцёл Сьв. Юзафа (1815), палац Тышкевічаў (1806) і знакамітая іешыва створаць уражаньне, што мы апынуліся ў самым сэрцы старажытнай Грэцыі! Недалёк месьціцца мястэчка ВІШНЕВА з барочным касьцёлам Адведзін Найсьв. Панны Марыі (1641) і ўспамінамі пра Сымона Буднага, Шымона Перэса, Уладыславу Луцэвіч і Канстанцыю Буйло. Зусім побач стаіць таямнічая сядзіба Храптовічаў "АДРАВОНЖ", якую мы будзем дасьледваць, а пасьля трапім у вёску ДЗЯСЯТНІКІ зь яе велічным манументам у памяць ахвяраў І сусьветнай вайны. Суседняе мястэчка БАГДАНАВА зьвязана з жыцьцём і творчасьцю мастака Фердынанда Рушчыца, пра лёс і творчую спадчыну якога мы пагаворым, і чыю сядзібу і магілу наведаем. Вёска СЬВЯТЫ ДУХ мае сапраўдны скарб – драўляную сядзібу канца ХІХ ст. у стылі мадэрн, што збудаваў Лейба Стругач – адзін з самых багатых габрэяў у гісторыі Беларусі, а ў АШМЯНАХ мы агледзім касьцёлы Найсьв. Панны Марыі (XV ст.) і Сьв. Міхала Арханёла (1906), а таксама старажытную сінагогу.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 65 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 60 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 08.10! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 08.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 21.00
471 views12:53
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 00:29:17
14.07 (чацьвер) вас чакае "ПРАСПЕКТ"!

Падчас гэтай вандроўкі мы будзем дасьледваць савецкі перыяд гісторыі і архітэктуры галоўнай вуліцы Менску.

Сучасны праспект быў амаль цалкам сфармаваны ў пасьляваенныя гады знакамітай архітэктурай сталінскага ампіру, але сустракаюцца і даваенны канструктывізм, і нават будынкі ў стылі мадэрн дарэвалюцыйнай пары. Мы пачнем нашу вандроўку з плошчы Перамогі, пройдзем каля дому-музею І зьезду РСДРП, пагутарым пра гісторыю цырку, агледзімся на Кастрычніцкай плошчы, пасьмяемся з захапляльнай гісторыі адкрыцьця ГУМу, разгадаем загадкі Галоўпаштамту, а яшчэ нас будзе чакаць плошча Незалежнасьці з Домам ураду і шматлікімі цікавымі гісторыямі.

Маршрут: пл. Перамогі – Кастрычніцкая пл. – пл. Незалежнасьці

Адлегласьць: 3722 крокі

Сустракаемся ў 19.00 на плошчы Перамогі ля рэстарацыі “Бярозка”.
393 views21:29
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 21:19:51
442 views18:19
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 21:19:48 23.07 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "ЧАРОЎНЫ НАРАЧАНСКІ КРАЙ"!

Маршрут: Данюшава – Жодзішкі – Войстам – Вішнева – Сьвір – Засьвір – Шэметава (≈400 км)

Мы пачнем наша падарожжа у вёсцы ДАНЮШАВА, дзе захаваўся прыгожы драўляны класічна-гатычны касьцёл Найсьв. Тройцы (1809), а ў недалёкіх ЖОДЗІШКАХ нас чакае рэнесансавы касьцёл Найсьв. Тройцы (1612) і сядзібна-паркавы комплекс Мілашэўскіх XVIII ст. У мястэчку ВОЙСТАМ мы наведаем магілу знакамітага пісьменьніка Ігнацыя Ходзькі, а ў ВІШНЕВЕ – класістычны касьцёл Сьв. Тадэвуша (1811), у якім ужо больш 180 гадоў беражліва зьберагаюць ікону аўтарства мастака Яна Дамеля "Сьвяты Юзаф зь дзіцяткам Езусам". У СЬВІРЫ пабачым манументальны касьцёл Сьв. Мікалая (1653) ў стылі нэабарока, цікавы будынак карчмы і Даўмонтава гарадзішча, а ў суседняй ЗАСЬВІРЫ – барочны касьцёл Найсьв. Тройцы (1714) з руінамі кляштару кармелітаў і польскі кінатэатар 1930-х. У ШЭМЕТАВЕ ж нас чакаюць сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў XVIII ст. і класічны касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (1816).

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 65 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 60 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 23.07! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 21.00
462 viewsedited  18:19
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 20:08:46
Цудоўна пашпацыравалі сёньня Дзякуй усім, хто завітаў

Прыходзьце штодня на бясплатныя вандроўкі ў мінулае па Менску – з намі цікава

А на прыканцы кожнай экскурсіі можна атрымаць у падарунак прыгожыя паштоўкі за падпіскі на нашыя тэлеграм і інстаграм, а таксама пакарміць гіда чаявымі
585 views17:08
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 18:53:45
Спіць Дамініка...

Спіць Дамініка
I лялька
Просіцца з ложка далоў.
Ноч мае форму яйка,
Не прызнае вуглоў.

Ноч —
Тое яйка, зь якога
Вылупіцца сьвятло,
Зробіцца многа
Зь нічога,
Рэчку ўзгадуе вясло.

Дзедзіна песьціць і грэе,
Туліць у ціхаце.
Сьпіць Дамавік
I старэе,
Сьпіць Дамініка й
Расьце.

Р. Барадулін
610 views15:53
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 18:19:26
Быць!

Быць Беларусам –
Гэта значыць,
Свайго ні гуку не забыць,
Усё чужое перайначыць,
Каб Беларусі вечна быць!

Быць Беларусам –
Гэта значыць,
Вясёла з сумнай долі кпіць,
Да Бога сьцежку верай значыць,
Нагбом з карца надзеі піць.

Быць Беларусам –
Гэта значыць,
За родны Край згараць на дым,
Па-беларуску чуць і бачыць
На гэтым сьвеце і на тым.

Р. Барадулін
184 views15:19
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 16:22:19
СЁНЬНЯ, 13.07 (серада), вас чакаюць "ПРЫГОДЫ МЕНСКІХ ШКАЛЯРОЎ"!

Гэтая экскурсія дазволіць вам сесьці за парты менскіх навучальных устаноў XVIII - пач. ХХ стст.

Таямнічыя езуіцкія школа і калегіюм, мужчынскія і жаночыя гімназіі, рэальныя і камерцыйныя вучэльні, мужчынская і жаночая духоўныя семінарыі, габрэйскія навучальныя ўстановы – у Менску цягам стагодзьдзяў вучыліся вельмі цікава і надзвычай разнастайна! Мы пабываем з вамі ля гэтых будынкаў, пагутарым пра іх гісторыю і лёс, узгадаем безьліч цікавых і сьмешных выпадкаў з жыцьця менскіх шкаляроў розных эпох.

Маршрут: пл. Свабоды – вул. Леніна – вул. Карла Маркса – вул. Кірава

Адлегласьць: 2975 крокаў

Сустракаемся ў 19.00 ля ўваходу ў Катэдру, пл. Свабоды, 9.
155 views13:22
Адкрыць / каментаваць