Get Mystery Box with random crypto!

29.10 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа | VANDRVM

29.10 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ"!

Маршрут: Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман (≈300 км)

"Na naszą generację wypadła zagłada naszych domów rodzinnych, ich archiwów, bibliotek, pamiątek kultury całych pokoleń" – Maria Czapska, "Europa w rodzinie. Czas odmieniony".

У ВОЎЧКАВІЧАХ наведаем магілу графіні Жазэфіны Гутэн-Чапскай і пабачым руіны касьцёлу Сэрца Езуса і Найсьв. Панны Марыі (1904). У ПРЫЛУКАХ пабачым гатычны палацык роду Чапскіх, а таксама парк, гаспадарчыя пабудовы і маляўнічую сажалку. Пабываем на самай высокай кропцы Беларусі (345 м!) – ГАРЫ СЬВЯТОЙ (Дзяржынская з 1958). У СТАНЬКАВЕ нас чакае родавы маёнтак Чапскіх – тут захаваліся манументальная ўязная брама, флігелі, гаспадарчыя пабудовы, альтанка і руіны таямнічай крыпты. УЗДА сустрэне нас… пірамідай! Збудаваная ў ХІХ стагодзьдзі з цэглы і бутавага каменю як родавая капліца-пахавальня Завішаў, яна і па сёньня выклівае зьдзіўленьне ў вандроўнікаў і безьліч пытаньняў у дасьледчыкаў! У КУХЦІЧАХ мы наведаем сядзібна-паркавы комплекс роду Завішаў – тут ацалелі флігелі, гаспадарчыя пабудовы і неверагодны кальвінскі збор XVI стагодзьдзя! У НАДНЁМАНЕ нас чакае найцікавы сядзібна-паркавы комплекс ХІХ ст., дзе знакаміты Якуб Наркевіч-Ёдка праводзіў вопыты па фізіцы і хіміі, эксперыментаваў з электрычнасьцю і адкрыў на тэрыторыі сядзібы санаторый, салярый і першую ў Беларусі метэаралагічную станцыю.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 65 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 60 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 29.10! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 08.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 20.00