2023-03-15 23:16:39
(перевод на русский ниже )
Што ў беларускай павестцы?
Піневіч падзяліўся поспехамі і надзеямі
Міністэрства аховы здароўя.
У
імпартазамяшчэнні лекаў ён разлічвае на расію і Кітай (Правільна, не на сябе ж разлічваць)
Затое ў
красавіку ўжо будуць гатовы доследна-прамысловыя
ўзоры беларускай вакцыны ад COVID-19.
Нават цікава, калі і калі (Захапляюся тым, што в беларуская мове няма “если») вакцына будзе гатовая, у той момант пра "ковід" яшчэ будуць памятаць?
Навіны эканомікі.
Нацбанк апублікаваў звесткі аб шырокай грашовай масе.
У лютым у абароце з'явілася больш за 300 млн рублёў наяўных грошай. У параўнанні з 1 студзеня 2022 года іх аб'ём у абароце ўжо павялічыўся на 54,3%, або на 2,5 млрд рублёў. Так сабе званочак. Дзіўна, што гэтыя лічбы яшчэ публікуюць.
Навіны ад генпракуратуры.
Аказваецца, Гітлера яны судзіць не будуць, хаця вельмі шкада…
Але яны знайшлі
400 жывых эсэсаўцаў, якія хаваюцца ў Лацінскай Амерыцы і Канадзе (прыбалты, зразумела, дзіўна, што не палякі) і збіраюцца судзіць іх.
Лічым. З 1945 г. прайшло 78 гадоў. Калі ім на той момант было 18, то
ім зараз 96 гадоў.
Паходу, раскрыты сакрэт доўгажыхарства.
А ў гэты час
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі падрыхтаваў грамадскае расследаванне падзей, якія адбываліся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы
Акрэсціна ў Мінску 9-14 жніўня 2020 года.
У рамках расследавання разгледжана
101 гісторыя затрыманых. Складзена храналогія, апазнаны работнікі, дадзена юрыдычная ацэнка іх дзеянням.
Але аўтары сцвярджаюць, што за тыя пяць дзён праз Акрэсціна, які разлічаны на 110 чававек, прайшло больш за 3 000..
На расследаванне спатрэбілася больш за 2.5 гады. Гэта не папрок, калі што, гэта канстатаванне факта.
І сінхронна
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб злачынствах, учыненых «рэжымам Лукашэнкі супраць народа Беларусі».
Рэзалюцыя заклікае ЕС увесці санкцыі супраць суддзяў, пракурораў і сілавікоў, якія маюць дачыненне да пераследу прадстаўнікоў беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці і аказваць дапамогу актывістам і праваабаронцам, калі ім давядзецца тэрмінова збегчы з краіны.
Рэзалюцыю падтрымалі 557 дэпутатаў, з іх 25 прагаласавалі супраць, а 40 устрымаліся.
Святлана Ціханоўская:
«Я рашуча вітаю рэзалюцыю па Беларусі, прынятую Еўрапарламентам сёння. Ён заклікае афіцыйна аформіць адносіны з дэмакратычнай Беларуссю, увесці надзейныя санкцыі супраць рэжыму, дапамагчы беларусам у выгнанні і ўзбудзіць справу аб злачынствах Лукашэнкі супраць чалавечнасці».
Савет Палаты прадстаўнікоў ужо адказаў.
«Лічым абсалютна непрымальным атаясамленне Еўрапарламентам усяго народа Беларусі з асобнымі грамадзянамі, якія ўчынілі канкрэтныя злачынствы і асуджанымі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Пераважная большасць беларусаў падтрымліваюць дзейную ўладу і праводзімую ёю палітыку, заснаваную на інтарэсах грамадзян і накіраваную на забеспячэнне стабільнасці, бяспекі і павышэнне дабрабыту грамадства».
Навіны рэпрэсій.
1. Новыя падрабязнасці аб "справе псіхіятараў".
Затрымліваюць гешальт-тарапеўтаў, і нават фэйсбук-фрэндаў гештальт-тэрапеўтаў. Узровень расследавання бамбічны.
Можна коміксы здымаць, толькі нясмешна.
2. У Гродне масава затрымліваюць
хакейных фанатаў. Мабыць, у любой незразумелай сітуацыі трэба саджаць спартовых фанатаў. А каго ж яшчэ?
3. Ператрус і трое затрыманых у рэдакцыі
слуцкай газеты “Інфа-Кур'ер”, у галоўрэда
“Рэгіянальная газета” з Маладзечна таксама быў ператрус.
4. А ў Салігорску за «дэструктыўную ячэйку» сышлі
двое стайкбалістаў. Яны "намышлялі нешта супрацьпраўнае, мелі замежныя сувязі".
5. А яшчэ сёння
20 новых палітвязняў
1.9K viewsedited 20:16