Get Mystery Box with random crypto!

Але ёсць і добрыя навіны, грамадзянскай актывістцы Б. адмовілі | Сюжетотерапия

Але ёсць і добрыя навіны, грамадзянскай актывістцы Б. адмовілі ў адкрыцці крымінальнай справы за абразу на той падставе, што яна не афіцыйная асоба.
Яна назвала гэта «адкрытай скрыняй Пандоры» і «карт-бланшам на бескантрольныя абразы ў нецэнзурнай форме ўсіх і ўся, акрамя прадстаўнікоў улады».
"Усё роўна ж за абразы беларусаў, якія не з'яўляюцца чыноўнікамі, прыцягваць да адказнасці не будуць".
Якая глыбокая думка, не знаходзіце?
Як жа гэта атрымалася?
Хто ж гэта ўсё задаволіў?
У мяне яшчэ шмат пытанняў.

Ну, і навіны культуры. Калі і ёсць нешта добрае, то тамака.
У Любліне адбудзецца спектакль “Найпрыгажэйшы Усход… Фатаграфічная памяць”. Асновай гэтага спектакля сталі фатаграфіі 2020 года, а ў галоўнай ролі будзе беларускі фатограф Зміцер Вайноўскі. Але спектакль шырэйшы і глыбейшы за проста тэму пратэстаў, ён пра нацыянальную драму.