2023-03-22 21:57:33
(перевод на русский ниже )
Што ў беларускай павестцы?
Сойм Літвы ў першым чытанні прыняў
законапраект аб
прыпыненні выдачы грамадзянства беларусам і расіянам.
Нават цікава, чым гэта выклікана, то бок зразумела, што літоўцы зыходзяць са сваіх інтарэсаў, але якіх? Занадта шмат людзей прыехала? Што здарылася? Фармулёўка "ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі" мала што тлумачыць.
Дарадца Ціханаўскай, Крысціна Рыхтэр тлумачыць, што:
«Гэты закон
не мяняе візавых абмежаванняў, якія ўжо існуюць для беларусаў. Гэтыя абмежаванні былі ўведзены ў сувязі з абвешчаным Надзвычайным палажэннем. Гуманітарныя візы выдаваліся з падтрымкай МЗС Літвы, і для людзей, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій рэжыму, працэс атрымання візаў застанецца нязменным».
Офіс Ціханоўскай ужо выказаў гатоўнасць працаваць з літоўскім бокам наконт гэтага.
Крысціна Рыхтэр:
"Падобныя
абмежаванні неабходна ўводзіць не па прыкмеце пашпарта, а па прыкмеце супрацоўніцтва з рэжымам Лукашэнкі, выключаючы з іх людзей, якія супраціўляюцца рэжыму і вайне ва Украіне".
АПК ужо да вечара апублікаваў сваю заяву з гэтай нагоды:
"Законапраект не закране рэжым лукашэнкі, але стварае значныя цяжкасці для законапаслухмяных і лаяльных Літве грамадзян Беларусі".
Цікавая гісторыя і ў Польшчы. Транспартныя кампаніі Люблінскага ваяводства і правая партыя “Канфедэрацыя” натхнілі
польскіх перавозчыкаў на
страйк супраць фірмаў з беларускім і расейскім капіталам.
Сярод патрабаванняў —
забарона на рэгістрацыю такіх транспартных кампаній і блакіраванне ўезду беларускіх і расійскіх паўпрычэпаў у Польшчу.
А калі праз 14 дзён урад не адрэагуе, яны пагражаюць арганізаваць паўнавартасную забастоўку і заблакаваць рух у Варшаве.
А вось прэзідэнт асацыяцыі TLP Мачэй Вронскі кажа: «Падчас апошніх фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў
беларусы паказалі, што як нацыя яны на баку дэмакратыі. Канечне, яны павінны дзейнічаць у адпаведнасці з польскім законам, як і польскія перавозчыкі. І тут з'яўляецца роля польскіх правяраючых службаў, якія павінны сачыць за тым, каб закон выконваўся. Як у кампаніях з польскім, так і з беларускім капіталам».
Гэта значыць, за межамі краіны ёсць два галасы. Першы – забаніць усіх беларусаў. Другі - дзейнічаць выбарча.
Паглядзім, як будзе развівацца сытуацыя.
Унутры ж краіны ўсё стабільна.
Кіраваць беларускім футболам пасля артэлерыста Базанава зараз будзе
заатэхнік Шарстнёў.
Сам прызнаўся, што ў футболе разбіраецца занадта, але праблему бачыць. У недастатковым ідэалагічным выхаванні.
А я думаю, што мне так цяжка серыял «Тэд Ласо» даецца. Відаць, што ў Беларусі жыў, той у цырку не смяецца. Плачам мы ў цырку.
Навіны рэпрэсій.
•
Зачыстка ў Мазыры. Пакуль незразумела, колькі людзей затрымалі, збіраліся пару дзясяткаў. Пасля тэракту, якога не было, па ўсёй краіне «жэточайшэ» караюць людзей, прычым зусім выпадковым чынам. Узгадваюцца фільмы пра канцлагеры, калі за ўцёкі расстрэльвалі кожнага дзесятага. І што пасля гэтага рабіць? Бегчы ці не бегчы?
Памятаю, добра было абмяркоўваць такія маральныя дылемы, калі мы ўсё жылі не ўсярэдзіне такіх фільмаў.
Соты раз нагадваю сабе, што калі ідзеш праз пекла, нельга спыняцца. Аглядацца будзем потым.
•
Сем чалавек затрымалі ў Гомельскай вобласці. Як заўсёды, за ўсё, ад "дзейнасці пратэстнага характару" да "негатыўнага стаўлення да расійскіх салдат". Шчыра кажучы, крыху дастала адказваць на пытанні, ці саджаюць у нас за антываенную пазіцыю. У нас за ўсё саджаюць. Антываенная пазіцыя — гэта адна з дзясяткаў нагод, за якую ў нас саджаюць, таму ніхто менавіта на ёй і не фіксуецца.
•
Братоў з групы Litesound і іх бацькоў прыгаварылі да «хатняй хіміі».
•
Адваката Насту Лазарэнку будуць судзіць за тое, што яна
кансультавала людзей пад
Акрэсціна.
•
На мяжы, у пункце пропуску «Брэст-Цярэспаль» у людзей выбарачна
правяраюць тэлефоны. (Выдаленыя прыкладанні, падпіскі, перапіскі)
1.9K viewsedited 18:57