Get Mystery Box with random crypto!

«Падчас маніторынгу выяўленыя факты публічнай дэманстрацыі неа | Сюжетотерапия

«Падчас маніторынгу выяўленыя факты публічнай дэманстрацыі неабмежаванаму колу асобаў з мэтай наступнай прапановы да набыцця інтэрнэт-крамай OZON дэкаратыўнай падушкі з нанесенай на яе выявай палос бел-чырвона-белага колеру, а інтэрнэт-крамай Wildberries – сцяга з нанесенай на яго выявай палос бел. -чырвона-белага колеру, вершніка белага колеру на кані з мячом і шчытом у руках».

Вы адчуваеце, што з такімі абаронцамі ўвогуле нічога не страшна?

Сёння апублікавалі цікавы файл - індэкс дэмакратыі за 2022.
Добры лічбы ў нас.
У графе «Электаральныя працэсы і плюралізм» стаіць нуль цэлых, нуль дзесятых і нават нуль сотых.
А агульны ўзровень 1.99 з 10. 153 ганаровае месца ў сусветным рэйтынгу.
А яшчэ сёння камітэт ААН прызнаў Беларусь вінаватай у парушэнні правоў журналістаў.
Лепш позна, чым ніколі.
Але за гэтыя тры (б%я, ужо тры гады) у нас журналістаў не засталося зусім. І зараз іх правы не парушаюцца.