Get Mystery Box with random crypto!

(перевод на русский ниже ) Што ў беларускім парадку дня? Ме | Сюжетотерапия

(перевод на русский ниже )
Што ў беларускім парадку дня?

Месцазнаходжанне Віктара Бабарыка невядома.
Мы ўсё разумеем, што можа стаяць за гэтым маўчаннем.
Молімся.
Я ўжо навучылася за гэтыя 2.5 гады пісаць безэмацыйна, але часам дзень такі, што складана.

Святлана Ціханоўская звярнулася да прыхільнікаў рэжыму.
«Дагэтуль ні адвакаты, ні сваякі Віктара Бабарыкі не могуць убачыць, у якім ён зараз стане. І такая сітуацыя не адзіная. Памагатыя Лукашэнкі сёння не ўсведамляюць наступствы гэтага ціску на палітвязняў. Зразумейце, пры любой змене сітуацыі Лукашэнка будзе ратаваць толькі сябе. Калі прыйдзе час несці адказнасць, кожны, хто зараз яго акружае, апынецца сам па сабе.
Сам па сабе будзе Алег Маткін, на якога Лукашэнка зваліць усю паўнату адказнасці за нечалавечыя ўмовы, у якіх утрымліваліся палітвязні.
Сам па сабе будзе Андрэй Швед, які будзе расплачвацца за ўсе абвінавачанні і запрошаныя тэрміны. Сам па сабе будзе Зміцер Гара, калі ўсе гэтыя расследаванні справядліва назавуць сфабрыкаванымі. Сам па сабе будзе Іван Кубракоў, бо за шматразовае перавышэнне паўнамоцтваў, катаванні і смерці звычайных грамадзян, якія рушылі ў іх выніку, хтосьці павінен будзе адказаць.
Перамены ўсё роўна адбудуцца, але месцаў у самалёце не хопіць на ўсіх. Толькі вы самі можаце сабе дапамагчы. Пачынайце рабіць гэта зараз. Выходзьце з намі на сувязь. Дзяліцеся інфармацыяй. Зрабіце гэта не толькі дзеля сваёй будучыні, але і дзеля таго, каб заставацца чалавекам».

А ў гэты час чалавек, якога ў 1994 годзе выбралі прэзідэнтам краіны і з таго часу ён не трымаецца за ўладу сінімі пальцамі, падарожнічае па бязмежных прасторах, расказвае чыноўнікам, што надыходзіць жалезная дыктатура (да гэтага была вельмі жэстачайшая), кантралюе кароў, пасадкі гароху і нешта яшчэ важнае.
Я працытую.
І памятаем, што ён у сваёй сістэма адліку ніколі не хлусіць. Ён заўсёды гаворыць праўду.
(Не магу яга перакладаць на беларускую мову. Яму не пасуе)

«Мы должны добавить в этом году, чтобы в Гомельской области в целом люди жили лучше. Есть куда стремиться. Ну, а вам спасибо за терпение. Вы просто молодцы. Я вот чувствую, насколько беларусы, особенно здесь на юге — Гомельщина, Брестчина, поскольку это прифронтовые области, — насколько люди уже начали ценить жизнь. Дайте только мир! Будет вам мир, не волнуйтесь. Главное, чтобы вы спокойно работали, растили своих детей. Вы не волнуйтесь».

«Всякое может быть. Но я больше вас понимаю, чтобы мы не втянулись в эту широкомасштабную бойню. Опыт ее мы используем, изучаем. Смотрим, чтобы наша армия была покрепче. Поэтому вы не волнуйтесь. Я больше вас не хочу воевать. У меня тоже есть дети. И вы все мои дети. Я не хочу, чтобы мне пришлось вас посылать куда-то на фронт».

«Поэтому успокойтесь, работайте спокойно. Никто на нас нападать не собирается. В том числе украинцы. Да и западники, с которыми я встречаюсь, они мне говорят: «Александр Григорьевич, господин президент, к вам ни украинцы, ни поляки не собираются». Может, и не собираются. Но нам надо быть готовыми ко всему. Поэтому растите детей. Желательно побольше».

Разумееце, так? Усе заходнікі, з якімі ён сустракаецца, называюць яго спадар прэзыдэнт. (І тут ён прачынаецца).
А вы, галоўнае, не хвалюйцеся. Не хвалявацца - гэта галоўнае. Галоўнае - не хвалявацца.
Таму што падстаў для хвалявання няма.
І на гэтым фоне абсалютнага спакою сёння сабралася камісія па вяртанні.
Ім паступіла ажно 60 зваротаў.
Яны прынялі рашэнне паведаміць тым, хто звярнуўся ў тым, ці завялі на іх адміністрацыйныя і крымінальныя справы.
Але колькіх людзей яны збіраюцца паведаміць камісія не паведаміла. Колькі справаў камісія разгледзела таксама не ўзгадваецца.

Але каб хлопцам было не так крыўдна праседжваць штаны займацца вельмі важнай справай, пракуратура таксама малайцы.