Get Mystery Box with random crypto!

Сильные Новости - gomel.today

Адрас канала: @gomeltoday
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 22.88K
Апісанне з канала

Сильные Новости для #гомель'чан от сайта gomel.today
ПРИСЛАТЬ НОВОСТЬ @GT_SendNewsBot
Мы в YT https://www.youtube.com/@gomel-today
в ВК https://vk.com/gomeltoday
в FB https://fb.me/gomeltoday
в ОК https://ok.ru/gomeltoday

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 8

2024-06-28 16:04:07
Подарите ребенку лучший день в его жизни! Интерактивная выставка конструктора LEGO работает до 7 июля.

В LEGO-пространстве вы можете провести хоть целый день, подарив ребенку возможность насладиться LEGO-раем. Вот что вас ожидает:

— 1 000 000 деталей под одной крышей;
— 50 экспонатов из 6 тонн кубиков;
— Рыцарская комната, где можно посидеть на говорящем троне;
— 6 зон виртуальной реальности;
— 8 мастер-классов для любого возраста;
— Бесплатный мастер-класс по программированию LEGO MINDSTORMS;
— Зона мультипликации, где ребенок создаст свой первый LEGO-мультфильм.

Купите билет со скидкой 20% по ссылке clc.to/TGO20 или вводите промокод TGO20 на нашем сайте.

Билет действует в течение всего дня, можно заходить и выходить неограниченное количество раз. Спешите, количество билетов ограничено!

Детям до 3-х лет вход бесплатный.

Гомель, ТОЦ «Дидас-Персия» (этаж 2)
С 29 мая по 7 июля
3.6K views13:04
Адкрыць / каментаваць
2024-06-28 15:19:00 КІНО

На гэтым тыдні ў гомельскі кінапракат выйшлі навінкі на любы густ: рамантычная камедыя «Бывший поможет» (16+), мультфільм «Эмма в мире лам» (6+), крымінальная драма «Байкеры» (18+), сямейны прыгодніцкі фільм «Мой любимый чемпион» (6+), трылеры «Челюсти. Кровавый риф» (18+) і «Не_жилец» (18+).

Аматары рэтракіно могуць далучыцца да кінаклуба Новага мастацкага тэатра і паглядзець брытанскі фільм 1968 года «Если…» Ліндсэя Андэрсана. Для прагляду трэба рэгістрацыя праз тэлеграм-бот тэатра.

Дзе: вуліца Барыкіна, 155, 2 паверх ГЦ «Мебельный квартал»
Калі: 30 чэрвеня (нядзеля), 19:30
Кошт: free donation

ТЭАТР

У Гомельскім дзяржаўным тэатры лялек адбудзецца прэм’ера спектакля «Про Ёжика и Медвежонка или как поймать облако» (3+) па матывах казак С. Казлова.

Дзе: вуліца Пушкіна, 14
Калі: 29 чэрвеня (субота), 11:00
Кошт: 16 рублёў

ВЫСТАВЫ

У галерэі Г. Х. Вашчанкі праходзіць фотавыстава «Вытокі». Там можна ўбачыць 37 работ вучняў фоташколы «За кадром». Здымкі адбываліся ў вёсцы Івольск Буда-Кашалёўскага раёну.

Дзе: выставачная зала галерэі па праспекце Леніна, 43
Калі: да 26 ліпеня, з 10:00 да 19:00
Кошт: ад 5 да 7 рублёў

МАЙСТАР-КЛАСЫ

Веткаўскі музей запрашае ў Ветку на майстар-клас па ткацтве. За 1-1,5 гадзіны вы даведаецеся пра асноўныя тыпы пляцення і паспрабуеце ткаць рамізныя ўзоры. Патрэбны папярэдні запіс.

Дзе: Ветка, Красная плошча, 5
Калі: 30 чэрвеня (нядзеля), 12:00
Кошт: 7 рублёў

ВЕЧАРЫНКІ

Ва ўнутраным дворыку палаца культуры «Фестывальны» ладзіцца пенная вечарынка для дзяцей ад 6 гадоў. Файная ідэя, каб крыху асвяжыцца ў летні дзень! Трэба папярэдні запіс.

Дзе: праспект Рэчыцкі, 24
Калі: 30 чэрвеня (нядзеля), 12:00
Кошт: 10 рублёў

Зычым вам добра адпачыць!
3.8K views12:19
Адкрыць / каментаваць
2024-06-28 15:18:48
3.7K views12:18
Адкрыць / каментаваць
2024-06-28 14:19:56
У Лоеве АСВОД выратаваў жанчыну на Дняпры

Учора раніцай каля цэнтральнага пляжа Лоева выратавалі жанчыну. Як гэта часта бывае, яна не разлічыла сілы і пачала тануць. Супрацоўнікі АСВОД своечасова ўбачылі, што тоне чалавек у 10 метрах ад берага. 

Да пацярпелай падплылі на лодцы і дасталі з вады. Жанчына была ў прытомнасці, але ёй спатрэбілася хуткая медыцынская дапамога. Пасля агляду выратаваную шпіталізавалі ў бальніцу.

З пачатку купальнага сезона ў Гомельскай вобласці патанула больш за 10 чалавек, трое з якіх дзеці. Усе трагедыі здарыліся ў забароненых для купання месцах, дзе няма ратавальнікаў.
3.7K views11:19
Адкрыць / каментаваць
2024-06-28 13:34:46
Прогуливаясь по центральному парку, каждый гомельчанин хоть раз, да и задавал себе вопрос «Что это за штука?»: четыре небольших двери, ведущих под землю, находятся между дворцом Румянцевых-Паскевичей и усыпальницей.

Это ледники Паскевича, которые возвели в XIX веке рядом с кухней дворца. Их использовали для хранения продуктов. Зимой на Соже вырубали глыбы льда, переносили в подземную часть хранилища и пересыпали опилками, чтобы не таяли. А летом в «холодильнике» хранили мясо и «молочку».

В 2020 году в социальных сетях «Дворцово-паркового ансамбля» появилась информация, что в данный момент проходит реконструкция ледников. Кроме того, сотрудники музея поделились фото, где было видно, как выглядят помещения сейчас.

А вы знали «Что это за штука»?

Конечно –
Догадывался, но не был уверен –
Никогда не обращал внимания –
Не знал –
3.6K views10:34
Адкрыць / каментаваць
2024-06-28 11:21:53
По сети разлетелось видео, как неадекват жестоко избивает и грабит пенсионерок. Спокойно: это было не в Гомеле и даже не в Беларуси, а хулиган уже задержан

В редакцию «Сильных Новостей» написали сразу несколько человек и прислали видео, на котором неадекват жестко избивает пенсионерок, а затем грабит их. Якобы все произошло в Гомеле по улице Коммунаров.

Такое же видео разлетелось и по многим районным чатам Гомеля. Там порой и вовсе дело доходило до паники.

Оказалось, все происходило не в Гомеле, и даже не в Беларуси. Рецидивиста, который избивал старушек из-за нескольких тысяч российских рублей, задержали в Питере. Об этом сообщают российские СМИ. Говорит, что в день, когда избил и ограбил двух пенсионерок, сильно выпил и ничего не помнит.

Возбуждено сразу два уголовных дела – о грабеже и разбое.
3.4K viewsedited  08:21
Адкрыць / каментаваць
2024-06-28 10:45:22
Прадстаўнікі праваахоўных ведамстваў разам з кіраўнікамі рамонтна-дарожных арганізацый абмеркавалі стан дарог і бяспеку дарожнага руху ў рэгіёне.

Шэраг нараканняў прагучаў у адрас Гомельскай гарадской ЖКГ, бо з 250 выяўленых ДАІ парушэнняў, камунальнікі выправілі толькі 10% дэфектаў дарожнага пакрыцця. Да «Гомельаблдарбуда» таксама ўзніклі пытанні наконт утрымання мясцовых дарог.

Што да статыстыкі аварый, у Гомельскай вобласці за студзень-май 2024 года агульная колькасць ДТЗ знізілася са 138 да 126 у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Але колькасць загінуўшых узрасла з 16 да 18 чалавек.
3.5K viewsedited  07:45
Адкрыць / каментаваць
2024-06-28 09:50:18 Тысячы чалавек трапілі ў бальніцы і некалькі соцень памерлі праз спёку ў Пакістане

Асабліва шмат пацярпелых у Карачы, найбуйнейшым горадзе краіны. Тэмпература паветра тут перавысіла 40 градусаў, але праз высокую вільготнасць адчувалася як усе 50.

У звычайны дзень у гарадскі морг Карачы паступаюць ад трыццаці да сарака цел. Але за апошні тыдзень іх колькасць вырасла да 568, з іх 141 – толькі ў аўторак. Кіраўнік Фонду Эдхі, які кіруе найбуйнейшай у краіне службай хуткай дапамогі, адзначыў, што большасць памерлых была з бедных раёнаў.

Пакуль нельга з упэўненасцю сказаць, што ўсе памерлі ўласна ад цеплавога ўдару, але высокія тэмпературы, безумоўна, былі адной з прычын смерці.

Па словах загадчыка аддзялення неадкладнай дапамогі ў Грамадзянскай бальніцы Карачы, з нядзелі па сераду па дапамогу звярнуліся 267 чалавек з цеплавым ударам, 12 з якіх пазней памерлі.

Сітуацыю пагаршаюць перабоі з падачай электраэнергіі ў горадзе – адключаюцца кандыцыянеры і вентылятары, адзіная магчымасць выратавацца ад гарачыні.

Эксперты мяркуюць, што такія экстрэмальныя з'явы надвор'я становяцца ўсё больш частымі і інтэнсіўнымі ў выніку змены клімату. Пры гэтым, сам Пакістан нясе адказнасць менш чым за 1% выкідаў вуглякіслага газу ў свеце. А вось наступствы адчувае на сябе ў поўнай меры.
3.8K views06:50
Адкрыць / каментаваць
2024-06-28 09:12:54 З 1 ліпеня ў Беларусі зменяцца выплаты бальнічных

У Мінпрацы падзяліліся асноўнымі нюансамі.

Павялічыцца памер бальнічных для беларусаў, у якіх працоўны стаж больш за 10 гадоў. Для іх бальнічны з першага дня хваробы будзе аплачвацца ў памеры 100% страчанага заработку. Для грамадзян са стажам менш за 10 гадоў – бальнічны з першага дня хваробы будзе аплачвацца ў памеры 80%.

Пакуль дапамога па часовай непрацаздольнасці першыя 12 дзён кампенсуе 80% страчанага заработку, астатнія дні хваробы – 100%.

Мінімальны памер бальнічных будзе залежыць ад памеру мінімальнай заработнай платы. З 1 студзеня яна складае 626 рублёў.

Цяпер жа мінімальны памер бальнічнага – 50% бюджэту пражытачнага мінімуму, гэта значыць 209,36 рубля.

Калі вы працуеце па сумяшчальніцтве, бальнічныя вам будуць прызначаць толькі па асноўным месцы працы, але з улікам заработку ва ўсіх працадаўцаў. Калі такога няма, то супрацоўнік сам выбірае, у якім з месцаў працы па сумяшчальніцтве яму прызначаць бальнічны.

Дасюль грашовая дапамога прызначалася ў кожнага працадаўцы, з якім аформлены працоўныя адносіны.

Таксама змяняецца разліковы перыяд. Цяпер улічваюць толькі 6 каляндарных месяцаў, якія папярэднічаюць захворванню.

А з 1 ліпеня будуць улічваць 18 месяцаў (выключэнне – час прастояў, водпускаў за свой кошт па ініцыятыве наймальніка, перыядаў часовай непрацаздольнасці і атрымання іншых сацыяльных выплат). Прычым усе дадзеныя за 18 месяцаў будуць улічаныя нават у тым выпадку, калі чалавек змяніў месца працы.
3.5K views06:12
Адкрыць / каментаваць
2024-06-28 08:06:50
Незвычайную аб’яву знайшла гамяльчанка на «Куфары»

Звычайна гаспадары кватэр у арэнду не жадаюць здаваць жыллё праблемным людзям, якія п’юць, кураць ці шумна сябе паводзяць. Але гэты выпадак выключны – у гомельскую кватэру шукаюць тых, хто п’е. Адбор вельмі строгі – адэкватных просяць не турбаваць.

Мы праверылі пляцоўку з аб’явамі, такой у сістэме няма – напэўна, новыя жыхары ўжо знайшліся
3.5K views05:06
Адкрыць / каментаваць