Get Mystery Box with random crypto!

КІНО На гэтым тыдні ў гомельскі кінапракат выйшлі навінкі на | Сильные Новости - gomel.today

КІНО

На гэтым тыдні ў гомельскі кінапракат выйшлі навінкі на любы густ: рамантычная камедыя «Бывший поможет» (16+), мультфільм «Эмма в мире лам» (6+), крымінальная драма «Байкеры» (18+), сямейны прыгодніцкі фільм «Мой любимый чемпион» (6+), трылеры «Челюсти. Кровавый риф» (18+) і «Не_жилец» (18+).

Аматары рэтракіно могуць далучыцца да кінаклуба Новага мастацкага тэатра і паглядзець брытанскі фільм 1968 года «Если…» Ліндсэя Андэрсана. Для прагляду трэба рэгістрацыя праз тэлеграм-бот тэатра.

Дзе: вуліца Барыкіна, 155, 2 паверх ГЦ «Мебельный квартал»
Калі: 30 чэрвеня (нядзеля), 19:30
Кошт: free donation

ТЭАТР

У Гомельскім дзяржаўным тэатры лялек адбудзецца прэм’ера спектакля «Про Ёжика и Медвежонка или как поймать облако» (3+) па матывах казак С. Казлова.

Дзе: вуліца Пушкіна, 14
Калі: 29 чэрвеня (субота), 11:00
Кошт: 16 рублёў

ВЫСТАВЫ

У галерэі Г. Х. Вашчанкі праходзіць фотавыстава «Вытокі». Там можна ўбачыць 37 работ вучняў фоташколы «За кадром». Здымкі адбываліся ў вёсцы Івольск Буда-Кашалёўскага раёну.

Дзе: выставачная зала галерэі па праспекце Леніна, 43
Калі: да 26 ліпеня, з 10:00 да 19:00
Кошт: ад 5 да 7 рублёў

МАЙСТАР-КЛАСЫ

Веткаўскі музей запрашае ў Ветку на майстар-клас па ткацтве. За 1-1,5 гадзіны вы даведаецеся пра асноўныя тыпы пляцення і паспрабуеце ткаць рамізныя ўзоры. Патрэбны папярэдні запіс.

Дзе: Ветка, Красная плошча, 5
Калі: 30 чэрвеня (нядзеля), 12:00
Кошт: 7 рублёў

ВЕЧАРЫНКІ

Ва ўнутраным дворыку палаца культуры «Фестывальны» ладзіцца пенная вечарынка для дзяцей ад 6 гадоў. Файная ідэя, каб крыху асвяжыцца ў летні дзень! Трэба папярэдні запіс.

Дзе: праспект Рэчыцкі, 24
Калі: 30 чэрвеня (нядзеля), 12:00
Кошт: 10 рублёў

Зычым вам добра адпачыць!