Get Mystery Box with random crypto!

Белсат

Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат Б
Лагатып тэлеграм-канала belsat — Белсат
Адрас канала: @belsat
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 20.13K
Апісанне з канала

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году
Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot
↓ Важныя спасылкі ↓
taplink.cc/belsat

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 5

2023-06-12 23:05:54
Яшчэ на 180 дзён Міністэрства гандлю ЗША забараняе абслугоўваць самалёты «Белавія»

У ЗША таксама адзначаюць, што «Белавія» працягвае выкарыстоўваць самалёты, якія патрапілі пад санкцыі. Кампанія арганізавала на гэтых самалётах рэйсы ў Расею, Грузію, Егіпет, Турцыю.

Праз VPN Без VPN
174 views20:05
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 22:50:52
Глядзіце, якога драпежніка заўважылі ў Беларусі

Белагаловы сіп – рэдкая птушка ў нашых мясцінах. Яго заўважылі 7 чэрвеня ў вёсцы Выхадцы Лёзненскага раёну. Апошні раз сіпа бачылі на Віцебшчыне ажно ў 2016-м годзе.

Гэтым разам галодны драпежнік цягам некалькіх дзён паеў буслянят у некалькіх гнёздах у навакольных вёсках.

Жыхары нават спрабавалі адпудзіць драпежніка стрэламі з драбавіка. Забіваць драпежных птушак нельга – яны пад аховай закона. Грашовае пакаранне за забойства сіпа – вельмі істотнае.

Знаўцы адзначаюць, што белагаловы сіп – вельмі моцная птушка, размах крылаў – амаль тры метры. Харчуецца падлінай і можа забіваць аслабленых жывёлінаў.
853 views19:50
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 22:31:51
Украінцы вяртаюцца з расейскага палону

Паводле Уладзіміра Зяленскага, з пачатку вайны з палону вярнулі 2526 украінцаў.

Паглядзіце, як выглядаюць першыя хвіліны на роднай зямлі
1.5K views19:31
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 22:10:02
Яшчэ адзін вядомы дыджэй адмовіўся ад выступу ў Беларусі

Беларусы ў Швецыі звярнулі ўвагу на дыджэя і прадзюсара KAAZE, выступ якога быў пазначаны ў праграме фестывалю Viva Braslav.

Прадстаўнікі беларускай дыяспары нагадалі музыку пра саўдзел у вайне, палітвязняў, дыктатарскі рэжым у краіне, куды ён плануе ехаць з выступам.

Літаральна праз гадзіну KAAZE заявіў ад адмене паездкі на Viva Braslav.

На мінулым тыдні адмовіўся ад выступу адзін з самых вядомых дыджэяў Даніі Martin Jensen. Спачатку ён сказаў, што нічога не ведае ні толькі пра фэст, але і пра Лукашэнку. Аднак адмяніў выступ у Беларусі.
2.0K views19:10
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 21:50:04
Ведаеце, які быў сярэдні бал у атэстаце Максіма Багдановіча?

Гісторык Ірына Мышкавец падзялілася дакументамі Яраслаўскай мужчынскай гімназіі, дзе вучыўся Максім Багдановіч. Тут у 1911 годзе ён здаваў іспыты.

Сярэдні бал атэстата Максіма Багдановіча – 3,6666666.

Расейская мова з царкоўнаславянскай і славеснасць – 5, матэматыка -3. Закон Божы -3, лацінская мова – 4, гісторыя – 4, нямецкая мова -3, французская – 4.
617 views18:50
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 21:31:25
Палітвязні аб’ядноўваюцца ў арганізацыю

Як удакладніў «Белсату» сябра ініцыятыўнай групы для стварэння арганізацыі былы палітзняволены Алег Кулеша, засноўвае яе суполка былых палітвязняў у замежжы, якая налічвае больш за 70 чалавек і якая «з кожным днём павялічваецца»:

«Нашая мэта – дапамога палітвязням. Не кажу «былым», бо палітвязень – гэта назаўжды».

Аляксандр Кабанаў прызнаўся, што, калі сядзеў, не зважаў на свой статус, які ў калоніі мала на што ўплывае («Існуе думка, што, калі цябе прызналі палітвязнем, у цябе на зоне будуць праблемы, але гэта не так»). Аднак па вызваленні гэты статус мае вялікае значэнне.

«Мы кажам у міжнародных структурах, што афіцыйная лічба такая і такая, але адразу зазначаем, што насамрэч, мы думаем, іх у тры разы больш. Нам пакуль вераць на слова», – распавяла прадстаўніца Аб'яднанага кабінету Аліна Коўшык.

Удзельнікі дыскусіі абмяркоўвалі таксама балючую тэму недастатковага падтрымання былых палітвязняў, якія за мяжой займаюцца «ганебнай працай», не маюць, дзе жыць, і адчуваюць сябе нікому не патрэбнымі, хоць раней іх называлі героямі

Падрабязней чытайце ў нашым матэрыяле

Праз VPN Без VPN
214 views18:31
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 21:06:19
Мужчына напаў на трансгендарную жанчыну за сцяжок Украіны побач са сцягам ЛГБТ+. Затрымалі жанчыну

Гэта адбылося ў Менску. Паводле «TG House», на мінулым тыдні мужчына кінуўся з абразамі на трансгендарную жанчыну, нанёс некалькі ўдараў, паваліў на зямлю. Заяўляў, што жанчына абразіла Украіну спалучэннем сцягоў на заплечніку. Некалькі разоў нападнік называў Украіну «сваёй краінай».

Жанчына расказала пра інцыдэнт сябрам, а пасля сувязь з ёю знікла. Аказалася, што пацярпелую затрымалі «за пратэстную дзейнасць»
1.4K views18:06
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 20:51:06
ЗСУ вызвалілі за апошнія два дні мінімум пяць паселішчаў на поўдні краіны

Аднак рабіць высновы аб эфектыўнасці ўкраінскага контрнаступу пакуль рана, галоўныя падзеі яшчэ наперадзе.

Па стане на 12 чэрвеня можна канстатаваць, што ЗСУ праводзяць наступальныя аперацыі на трох участках фронту.

На мінулым тыдні расейская інфармацыйная прастора была перапоўнена радаснымі заявамі прапагандыстаў наконт нібыта правалу ўкраінскага контрнаступу і вялізарных стратаў ЗСУ. Аднак у апошнія два дні рыторыка Z-каналаў стала змяняцца.

І незалежныя аналітыкі, і расейскія ваенкоры мяркуюць, што асноўныя рэзервы ЗСУ ў бой яшчэ не ўведзены. Куды яны будуць кінутыя – пытанне пакуль адкрытае.

Праз VPN Без VPN
1.9K views17:51
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 20:32:06
Разгляд справы аб забойстве журналіста Паўла Шарамета працягнуць пасля 3 гадоў слуханняў

За апошнія гады змяніўся склад народных засядальнікаў, таму, паводле Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, справу распачнуць разглядаць нанова.

Павел Шарамет нарадзіўся ў Менску. Працаваў вядоўцам на Беларускім тэлебачанні. Затым рэдактарам «Белорусской деловой газеты».

У 1997 годзе пасля паказу ў эфіры тэлеканала ОРТ рэпартажа аб фактычнай адсутнасці мяжы паміж Беларуссю і Літвой Шарамет быў арыштаваны беларускімі сілавікамі

Ён стаў першым беларускім журналістам, якога Лукашэнка назваў заходнім шпіёнам.

Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня 2016 года, калі ў цэнтры Кіева выбухнуў аўтамабіль.

Паслухайце, што яшчэ гаварыў Павел падчас нашай колішняй размовы

Праз VPN Без VPN
2.2K viewsedited  17:32
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 20:16:06
Чарговы здзек беларускіх сілавікоў

Гэтым разам яны апублікавалі відэа з затрыманымі, наклаўшы на іх твары эмодзі. Відэа суправадзілі допісам «горящие туры в ИВС».

Паводле каналу, блізкага да сілавікоў, затрыманыя жыхары Віцебску за каментары ў сацсетках і падпіскі на «экстрэмісцкія рэсурсы». Жанчына на відэа кажа, што прычынай затрымання таксама быў кубак з выявай «Пагоні» і надпісам «Жыве Беларусь».

Агулам затрыманыя шэсць чалавек.
2.3K viewsedited  17:16
Адкрыць / каментаваць