Get Mystery Box with random crypto!

Marcin Przybyłowicz - Lullaby of Woe У лесе ваўкі сьняць дзіў | Zhubleny Lichtaryk

Marcin Przybyłowicz - Lullaby of Woe

У лесе ваўкі сьняць дзіўны сон.
Іх не турбуе ціхі стогн.
І толькі адна ты чамусь ня сьпіш
Ды водзіш вачыма з акенка на крыж.

Глядзі, твая лялька ўжо заснула,
Не пакідай яе тут адну,

Каб ня скраў яе страшны стары вядзьмар,
Ня трэба глядзець яму ў твар.
Ён прыдзе ноччу,
Зірне у вочы,
І вып'е зь іх жыцьцё.
Вып'е жыцьцё.

Птушкі замоўклі, як зьнікла сьвятло.
Кожны, хто мог, вярнуўся дамоў.
І толькі адна ты чамусь ня сьпіш
Ды водзіш вачыма з акенка на крыж.

Калі ласка, хутчэй заплюшчы вочы,
Будзь ціхай, слухмянай, бо прыдзе аднойчы

Да прыгожай цябе жахлівы вядзьмар,
Ня трэба глядзець яму ў твар.
Ён каб сагрэцца
Зьясі тваё сэрца,
І пойдзе далей.
Пойдзе далей.