Get Mystery Box with random crypto!

Ты напэўна таксама прывык_ла да таго, што шпакоўні і сінічнікі | Дзікая прырода побач

Ты напэўна таксама прывык_ла да таго, што шпакоўні і сінічнікі робяць і развешваюць увесну? Гэта нават стала адмысловай прыкметай пары года. Аднак дамкі для птушак варта вешаць увосень, тады вясной іх лепш займаюць птушкі.

Птушкі – істоты асцярожныя. Яны шукаюць для сваіх гнёздаў надзейныя і зацішныя месцы, і толькі што павешаны новы дамок часта выклікае ў іх падазрэнне: хто ведае, раптам заўтра яго здымуць ці ён стане пасткай? Менавіта таму, да вялікага засмучэння дачнікаў, некаторыя новыя шпакоўні і сінічнікі ў першы год пустуюць. Затое сярод птушыных дамкоў, асабліва сінічнікаў, якія павесілі яшчэ ўвосень, назіраецца амаль стоадсоткавая занятасць.

А яшчэ ў халодныя зімовыя ночы дробныя звяркі могуць выкарыстоўваць дамок для спячкі, а птушкі – для начлегу.

Зрабіць дамок для птушак не складана, глядзі схемы ў каментарах.

Дзякуй за фота Іне Шкурко.