Get Mystery Box with random crypto!

Маладыя буслы выкарыстоўваюць актыўны палёт (махаюць крыламі) | Дзікая прырода побач

Маладыя буслы выкарыстоўваюць актыўны палёт (махаюць крыламі) амаль у чвэрць разоў часцей, чым дарослыя. Гэта павялічвае выдаткі энергіі на 14%. Яны не кампенсуюць яе карацейшым палётам, даўжэйшым адпачынкам або больш інтэнсіўным кармленнем падчас прыпынку. Акрамя таго, яны менш часу надаюць догляду за апярэннем – апаратам, неабходным для палётаў.

Матывацыя, каб паспяваць за вопытнымі птушкамі, мацнейшая за ўсё астатняе. Калі маладыя не паспяваюць, то адстаюць і далучаюцца да іншай чарады, што адбываецца ўжо ў першыя дні міграцыі. Таму яны не перамяшчаюцца сямейнымі групамі, як прынята лічыць.

Тым болей з улікам абмежаванняў яны часта вылятаюць раней, чым большая частка дарослых, стартуючы з першымі чародамі. Падчас пералёту яны адстаюць ад чародаў па некалькі разоў, кожны раз трапляючы ў новыя. Лятуць, спрабуючы не адставаць ад іх. У выніку выжываюць тыя, хто найлепш дапасаваўся. Такім чынам вылучаюцца наймацнейшыя з наймацнейшых авіятараў.

Ужо на першых хвілінах палёту можна прадказаць, як далёка заляціць малады бусел. Той, хто часцей выкарыстоўвае актыўны палёт падчас міграцыі, будзе зімаваць бліжэй – часта не вылеціць нават з Еўропы. Толькі найлепшыя авіятары далятаюць да Афрыкі.

Але адлёт буслоў – гэта для нас двайная нагода для смутку. Па-першае, бо болей не пабачым іх на палях і лугах аж да наступнай вясны. А па-другое, бо многіх з іх, асабліва сёлетні маладняк, чакае смерць.

Каля 75% маладых буслоў гіне ў першы год жыцця падчас міграцыі. Большасць загіне ў выніку паражэння электрычным токам. Астатнія скончаць сваё жыццё ў выніку знясілення, драпежніцтва, сутыкненняў з транспартам або будуць забітыя падчас палёту праз Сірыю або Ліван.

Тэкст: Adam Zbyryt, https://www.facebook.com/profile.php?id=100009117957474.
Пераклад: Алеся Птушка.
Фота: Віктар Рындзевіч, Волма.