Get Mystery Box with random crypto!

Як мігруюць белыя буслы? Зручныя ўмовы для палёту буслоў – | Дзікая прырода побач

Як мігруюць белыя буслы?

Зручныя ўмовы для палёту буслоў – гэта ўзыходныя патокі нагрэтага зямлёй паветра – тэрмікі. Буслы ў часе палёту лунаюць. Калі б яны мусілі пастаянна махаць крыламі, то памерлі б ад знясілення яшчэ да таго, як пакінулі б месца гнездавання.

У кожнай буслінай чарадзе ёсць лідары, якія вырашаюць, калі група адправіцца ў падарожжа, і ёй кіруюць. Яны – найлепшыя авіятары. Як іх пазнаць? У тэрмічных патоках яны рухаюцца па больш нестандартных маршрутах, шукаючы найлепшыя умовы для пад’ёму, як быццам вывучаюць іх метадам спроб і памылак. Таму яны мусяць часта карэктаваць свой палёт. Астатнія буслы назіраюць за іх палётам і падымаюцца па больш стандартных траекторыях.