Get Mystery Box with random crypto!

Кулік-селянец (большой улит), які быў акальцаваны на Тураўскай | Дзікая прырода побач

Кулік-селянец (большой улит), які быў акальцаваны на Тураўскай станцыі кальцавання, адзначаны ў Германіі. І гэта першы зварот кольца ад нашага куліка-селянца!

Тры гады таму Тураўская станцыя кальцавання сабрала праз краўдфандынг сродкі на каляровыя кольцы. Гэты кулік-селянец быў пазначаны адным з іх. Такія кольцы лягчэй заўважыць, чым простыя металічныя, да таго ж сам колер таксама нясе дадатковую інфармацыю.

А нядаўна на станцыі за адну ноч акальцавалі аж чатыры кулікі-селянцы. Часам столькі атрымліваецца акальцаваць за цэлы год!

Хочаш даведацца больш пра працу Тураўскай станцыі кальцавання? Падпісвайся на іх старонку ў FB https://www.facebook.com/turov.ringing.station/.