Get Mystery Box with random crypto!

Напэўна, адзін з самых прыгожых нашых сокалаў! Дарослы самец с | Дзікая прырода побач

Напэўна, адзін з самых прыгожых нашых сокалаў!
Дарослы самец сокала-шулёнка адметны сваёй чорна-папялістай афарбоўкай з рыжымi "штанамi", падхвосцем, і чырвонымі "ботамі"!

Яшчэ ў першай палове ХХ ст. гэты від быў звычайным на поўдні Беларусі, дзе сустракаўся па палях з асобнымі групамі дрэваў, застэпаваных паплавах. У ХХI ст. на гнездаванні ў Беларусі не адзначаны.

Але ў канцы жніўня - сярэдзіне верасня на міграцыі іх можна сустрэць амаль у любым раёне Беларусі. Яны любяць сядзець на правадах уздоўж палёў, шукай іх там!

Цікава – у Анголе нядаўна знайшлі месца начлегу сотняў тысяч солакаў-шулёнкаў (2 фота, аўтар – Novák László)! Падрабязней https://falcoproject.eu/.

1 фота – наш архіў.